https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўручыў Падзяку Прэзідэнта працоўнаму калектыву СВК "Калгас "Радзіма" і падарыў яму аўтамабіль Geely Atlas


Гэтых узнагарод працаўнікі калгаса ўдастоены за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў.
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што падарунак калектыву падбіралі доўга. Калі прапанавалі ўручыць работнікам калгаса аўтамабіль, Прэзідэнт засумняваўся: старшыні ж кааператыва і так ёсць на чым ездзіць.



"Сказалі, што вяселлі будуць вазіць на гэтым аўтамабілі і, калі нехта прыхварэе, у бальніцу, яшчэ куды-небудзь. Вось вам аўтамабіль, ездзіце на здароўе!" - павіншаваў калектыў з набыццём Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў свеце няма працы больш самаадданай, чым праца аграрыяў. "Яна заўсёды была пад сілу толькі самым моцным людзям, якія шчыра любяць зямлю, вобразна кажучы - якія адчуваюць біццё яе сэрца", - сказаў ён. Менавіта такія людзі працуюць на адным з лепшых прадпрыемстваў краіны - калгасе "Радзіма", перакананы кіраўнік дзяржавы.

"Яго гісторыя даўно стала паказальнай для ўсяго аграпрамысловага комплексу. Бачачы вашы дасягненні, не верыцца, што калісьці гаспадарка была стратнай. Але, пераадолеўшы нялёгкія часы, вы ператварылі яе ў высокаразвітую вытворчасць, сучасную і паспяховую. І я вам за гэта шчыра дзякую", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што вопыт калгаса "Радзіма" па стварэнні простых, але эфектыўных ферм распаўсюдзяць не толькі на раён, але і на ўсю краіну. Прэзідэнт дадаў, што добрасумленнай працай супрацоўнікі калгаса дабіваюцца ўражальных вынікаў: не проста вырабляюць прадукцыю, але і зарабляюць вялікія грошы на яе рэалізацыі.

"Асабліва прыемна адзначыць, што большая частка вашага калектыву - гэта маладыя спецыялісты. Гэта самы наглядны паказчык дабрабыту і перспектыўнасці прадпрыемства", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён упэўнены, што немалая заслуга ў гэтым старшыні СВК Аляксандра Лапацентава. Атрымаўшы адукацыю ў гарадах, маладыя людзі вяртаюцца ў родны аграгарадок.

"Гэта сведчыць не толькі аб высокім узроўні ўмоў працы і быту вяскоўцаў. Хутчэй, гэта адлюстраванне сапраўднага патрыятызму, і выхоўваецца ён на асабістым прыкладзе бацькоў. У вашым выпадку на прыкладзе пакалення, які стварыў на гэтай зямлі прыгожы і ўтульны куток, куды заўсёды хочацца вярнуцца. Такі працоўны подзвіг натхняе на новыя здзяйсненні, паколькі нельга здрадзіць справе, пачатай бацькамі", - перакананы Прэзідэнт.

Ён падзякаваў работнікам СВК за прафесіяналізм і вернасць лепшым традыцыям земляробства, умацаванне аўтарытэту і прэстыжу прафесіі аграрыя. "Сваёй працай вы забяспечваеце не толькі ўстойлівае развіццё вашага прадпрыемства, але і харчовую бяспеку краіны", - рэзюмаваў беларускі лідар.

10 ліпеня 2018, Бялыніцкі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.07.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:672
 
Ключевые слова:
Бялыніцкі раён Магілёўшчына Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме