https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кітай акажа Беларусі тэхніка-эканамічную дапамогу на 125 млн долараў


Кітай акажа Беларусі ў 2018 годзе тэхніка-эканамічную дапамогу на 800 млн юаняў (прыблізна 125 млн долараў).
Гэта прадугледжана міжурадавым пагадненнем аб тэхніка-эканамічнай дапамозе, якое было падпісанае міністрам эканомікі Беларусі Уладзімірам Зіноўскім падчас рабочага візіту ў Ціндаа (КНР) і сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, паведамляе прэс-служба Мінэканомікі.

Пагадненне прадугледжвае прыцягненне бязвыплатнай дапамогі для падрыхтоўкі і рэалізацыі ў Беларусі праектаў "Нацыянальны футбольны стадыён", "Басейн міжнароднага стандарту", "Будаўніцтва жылога арэнднага комплексу на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" і "Будаўніцтва Кітайска-беларускага цэнтра супрацоўніцтва ў галіне трансфармацыі навукова-тэхнічных дасягненняў на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень".

У Ціндаа таксама падпісанае міжурадавае рамачнае пагадненне аб даванні Кітаем Беларусі льготнага крэдыту для рэалізацыі заключнага этапу праекта па арганізацыі высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла.

Акрамя таго, заключаны мемарандум паміж Мінэканомікі Беларусі і Міністэрствам камерцыі КНР аб плане сумеснага развіцця Беларусі і Кітая на аснове спалучэння стратэгічных праграм дзвюх краін на сярэдне- і доўгатэрміновы перыяды.

Асноўныя напрамкі супрацоўніцтва: развіццё вытворчай кааперацыі, удзел кітайскага бізнесу ў акцыянерным капітале беларускіх арганізацый, стварэнне сумесных вытворчасцяў; пашырэнне супрацоўніцтва ў сферы IT; развіццё новых напрамкаў фінансавага супрацоўніцтва; паляпшэнне ўмоў доступу і пашырэнне ўзаемных паставак тавараў і паслуг, сумеснае асваенне новых ніш на рынках трэціх краін; узмацненне супрацоўніцтва ў транспартнай і лагістычнай сферах; сумеснае развіццё галіновай навукі; далейшае паглыбленне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

У вытворчай сферы прапануецца магчымасць рэалізацыі сумесных праектаў у такіх сферах, як машынабудаванне, электроніка і электратэхніка, оптыка і фатоніка, новыя канструкцыйныя матэрыялы і тэхналогіі, мікрабіялагічная і фармацэўтычная прамысловасць, вытворчасць медыцынскага абсталявання і матэрыялаў.

Быў таксама падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Мінэканомікі Беларусі і Дзяржаўным агенцтвам міжнароднага развіцця і супрацоўніцтва КНР, які тычыцца супрацоўніцтва ў развіцці чалавечага патэнцыялу.

Мемарандум сведчыць аб намерах бакоў абмяняцца вопытам па развіцці чалавечага патэнцыялу ў такіх сферах, як адукацыя, ахова здароўя, гандаль і эканоміка, камунальнае кіраванне, навакольнае асяроддзе, сельская гаспадарка, энергетыка, машынабудаванне, турызм, падтрымка малога і сярэдняга бізнесу, а таксама праводзіць даследчыя работы па важных тэматыках двухбаковага супрацоўніцтва.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 11 чэрвеня 2018
 
Дата публикации:11.06.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:582
 
Ключевые слова:
Китай Сотрудничество Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме