https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Турцыя ўводзіць мытныя пошліны для тавараў з ЗША


Аб гэтым паведамляе ТАСС, спасылаючыся на заяву міністра эканомікі Турцыі Ніхата Зейбекчы.
Урад Турцыі аб`явіў аб рашэнні ўвесці ў адказ мытныя пошліны для 22 найменняў тавараў з ЗША.

Міністр падкрэсліў, што з-за ўведзеных ЗША імпартных пошлін дадатковая нагрузка на Турцыю складзе каля $260 млн. Каб кампенсаваць страты, кіраўніцтва краіны ўводзіць дадатковыя мытныя пошліны агульным аб`ёмам $300 млн на тавары з ЗША.

Раней урад ЗША аб`явіў аб увядзенні мытных пошлін на імпарт сталі і алюмінія.

Паводле інфармацыі агенцтва Associated Press, Турцыя пастаўляе ў ЗША сталь і алюміній коштам $1,1 млрд.

21 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.06.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:509
 
Ключевые слова:
Турция США Пошлины Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме