https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Знешні дзярждоўг Беларусі з пачатку года зменшыўся на 1,9 працэнта да $16,4 млрд


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
Знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 мая 2018 года склаў $16,4 млрд, зменшыўшыся з пачатку года на $315,6 млн (з улікам курсавых розніц), або на 1,9 працэнта.

У студзені-красавіку прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму $990,5 млн, у тым ліку $600 млн - еўрааблігацыі, $313,6 млн - урада і банкаў Расіі, $42,3 млн - МБРР, $33,1 млн - банкаў КНР, $1,5 млн - ЕБРР і СІБ.

Пагашэнне знешняга дзярждоўгу з пачатку года склала $1 млрд 235,1 млн, з якіх $800 млн - еўрааблігацыі, $179,3 млн - банкам КНР, $137,1 млн - ураду Расіі, $88,3 млн - ЕФСР, $29,3 млн - МБРР, $0,7 млн - ЗША, $0,4 млн - ЕБРР і СІБ.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 мая склаў Br42,3 млрд і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на Br87,3 млн, або на 0,2 працэнта. Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 мая склаў Br9,4 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на Br261,8 млн (з улікам курсавых розніц), або на 2,9 працэнта.

За студзень-красавік размешчана ўнутраных валютных дзяржаблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму $186,7 млн. Пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юр- і фізасоб на суму $126,9 млн і Br23,1 млн.

31 мая 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.05.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:424
 
Ключевые слова:
Госдолг Финансы Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме