https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кітай будзе сертыфікаваць частку сваіх аўтамабіляў у Беларусі


Аб гэтвм паведаміў 4 траўня кітайскім журналістам першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык.
Паводле слоў Сяргея Чыжыка, Кітай частку сваіх машын, у тым ліку Geely, будзе сертыфікаваць на рэспубліканскім палігоне для выпрабаванняў мабільных машын НАН.

Першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН расказаў аб развіцці беларуска-кітайскага навуковага супрацоўніцтва.

Так, за апошнія тры гады паміж краінамі заключана 17 пагадненняў, функцыянуюць 20 сумесных лабараторый, у тым ліку па распрацоўцы магнітных матэрыялаў і мадыфікаванага графіту, сельскагаспадарчай мікрабіялогіі.

У сваю чаргу старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч выказаўся за развіццё сеткі беларуска-кітайскіх лабараторый па лазернай фізіцы, хіміі, нанатэхналогіях. Плануецца, што ў маі Беларусь наведае прэзідэнт Кітайскай акадэміі навук Бай Чуньлі, які ў мінулым годзе быў выбраны замежным членам-карэспандэнтам НАН. Чакаецца, што яго цяперашні візіт пасадзейнічае развіццю супрацоўніцтва.

4 траўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.05.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:432
 
Ключевые слова:
Сертификация Автопром Geely
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме