https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На пагашэнне дзярждоўгу Беларусі ў 2018 годзе накіруюць даўгавыя і недаўгавыя крыніцы ў прапорцыі 50/50


Аб гэтым 3-га мая пасля завяршэння нарады ў кіраўніка дзяржавы расказаў прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.
Паводле слоў прэм`ер-міністра, цяперашняя кан`юнктура цэн на сусветным рынку дазваляе разлічваць на большы ўзровень даходаў у бюджэт, чым планавалася раней.

"Даходы, дапусцім, ад продажу нафтапрадуктаў маюць дастаткова добрую тэндэнцыю росту з улікам таго, што ў нас у законе аб бюджэце быў прадугледжаны ўзровень цэн на нафту ў памеры $43. А цяпер рэальна $73. Адпаведна, пад гэта фарміруецца пэўны ўзровень даходаў звыш таго, што было прадугледжана", - сказаў ён.

Андрэй Кабякоў у сувязі з гэтым лічыць, што да пытання выкарыстання дадатковых даходаў трэба падыходзіць акуратна.

"Законам аб бюджэце прадугледжана, што ўсе даходы, звязаныя з атрыманнем пошлін ад нафтапрадуктаў, павінны накіроўвацца на пагашэнне дзяржаўнага доўгу. І ў нас з`яўляецца магчымасць у гэтым годзе забяспечыць суадносіны даўгавых і недаўгавых крыніц па пагашэнні дзяржаўнага доўгу ў прапорцыі 50/50. Гэта добрая лічба, якая фарміруе перадумовы да таго, каб у нас даўгавая нагрузка па дзяржаўным доўгу ў краіне паступова змяншалася", - заявіў прэм`ер-міністр.

Разам з гэтым ён звярнуў увагу, што сітуацыя на знешніх рынках можа мець часовы кан`юнктурны характар.

"Таму, з аднаго боку, мы не павінны прасядзець на старце і не скарыстацца гэтай магчымасцю, у тым ліку і для павышэння дабрабыту нашых грамадзян. З іншага боку, мы не павінны зрабіць, каб гэта была такая падтрымка, пасля якой мы будзем адчуваць праблемы з выкананнем бюджэту. Дзе правесці гэту залатую сярэдзіну - аб гэтым у тым ліку ішла размова на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы", - дадаў Андрэй Кабякоў.

3 мая 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.05.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:540
 
Ключевые слова:
Госдолг Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме