https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Амбасадар Францыі: стасункі «на ўзьлёце»


Чарговая дэлегацыя францускіх бізнэсоўцаў прыедзе ў Менск.
Прадстаўнічая дэлегацыя францускіх кампаніяў наведае Менск 14-15 лістапада з азнаямленчай бізнэс-місіяй, арганізаванай Business France і француска-расейскай гандлёва-прамысловай палатай.

У Менску чакаюць прадстаўнікоў Аirbus Helicopters Vostok, Alteo, JT Finances (прадстаўляе паслугі міжнародным транспартным перавозчыкам), La Fonte Ardennaise (запчасткі для кампрэсараў, каробак перадач і іншыя кампанэнты для грузавікоў, сельгастэхнікі), Secmair (тэхніка для ўтрыманьня дарогаў), Servier (фармацэўтычная кампанія), Schneider Electric (энэргаэфэктыўныя рашэньні для энэргетыкі і інфраструктуры), Technip (кіраўніцтва праектамі, інжынірынг і будаўніцтва для нафтавай і газавай прамысловасьці).

Прадстаўнікі францускага бізнэсу сустрэнуцца з найбуйнейшымі беларускімі кампаніямі і прадстаўнікамі міністэрстваў для прэзэнтацыі сваёй дзейнасьці і азнаямленьня з патэнцыялам беларускага рынку. Некаторыя кампаніі, заяўляюць у амбасадзе Францыі, гатовыя да адкрыцьця сваіх прадстаўніцтваў у Беларусі.

Як заявіў у інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь-1» амбасадар Францыі ў Беларусі Дзідзье Канэс, стасункі Беларусі і Францыі палепшыліся пасьля таго, як беларускі бок «прыняў захады», што дазволілі Эўразьвязу зьняць практычна ўсе санкцыі.  Цяпер стасункі, кажа амбасадар, «дасягнулі высокага ўзроўню» — такога, што «дазваляе абмяркоўваць любое пытаньне без табу і ў духу ўзаемнай павагі».

Паводле Канэса, гандлёва-эканамічныя стасункі Беларусі і Францыі сёлета «на ўзьлёце», разьвіваюцца ўзаемаадносіны ў турыстычнай сфэры, абароне навакольнага асяродзьдзя, гатовая да падпісаньня дамова ў галіне транспарту.

Нядаўна Беларусь наведаў амбасадар Францыі па асаблівых даручэньнях па правах чалавека, правёў кансультацыі ў МЗС і парлямэнце.

У канцы месяца ў Менск зробіць першы афіцыйны візыт прэзыдэнт групы сяброўства «Францыя-Беларусь», які таксама правядзе сустрэчы ў МЗС і парлямэнце.

Па словах Канэса, гэты візыт «можа дасьць магчымасьць аднавіць міжпарлямэнцкі дыялёг» (раней беларускі Нацыянальны сход фактычна не прызнаваўся за законна абраны парлямэнт).

Радыё Свабода, 13 лістапада 2017
 
Дата публикации:13.11.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:755
 
Ключевые слова:
Франция-Беларусь Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме