https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка на флагманскім беларускім камбайне праінспектаваў ход жніва


Прэзідэнт Беларусі 18 жніўня ў час наведвання гаспадарак у Шклоўскім і Аршанскім раёнах азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі ў краіне, сучаснымі ўзорамі сельскагаспадарчай тэхнікі і асабіста на камбайне праінспектаваў ход жніва.
Кіраўнік дзяржавы прыбыў на пшанічнае поле ААТ "Александрыйскае" на квадрацыкле і адразу адзначыў, што сённяшнія месцы выбраны для наведвання не выпадкова.

"Я сёння прыехаў на работу. Гэта поле Прэзідэнта. Некалі хтосьці з лёгкай рукі гэта сказаў. Гэта сапраўды маё поле, дзе я працаваў (з малых год.)", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заслухаў даклады аб ходзе ўборачнай кампаніі ў краіне і асобных рэгіёнах, падрабязна абмеркаваў са спецыялістамі нюансы выкарыстання розных сартоў збожжавых айчыннай і замежнай селекцыі.



Асобнай тэмай стала забеспячэнне аграрыяў якаснай айчыннай збожжаўборачнай тэхнікай.

У свой час менавіта па даручэнні кіраўніка дзяржавы пачалася гісторыя развіцця айчыннага збожжаўборачнага камбайнабудавання.

За два дзесяцігоддзі на прадпрыемстве "Гомсельмаш" створана і асвоена вытворчасць сямі базавых мадэлей збожжаўборачных камбайнаў і 38 мадыфікацый розных класаў.

Увазе Прэзідэнта на полі быў прадстаўлены камбайн КЗС-1624-1, які займае верхнюю ступень мадэльнага рада камбайнаў "Палессе".

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб тэхнічных асаблівасцях мадэлі і вопыце яе эксплуатацыі ў палявых умовах. Аляксандр Лукашэнка даручыў канструктарам ужо да наступнай уборачнай абнавіць мадэль, устараніўшы ўсе выяўленыя на практыцы недахопы, а таксама заняцца распрацоўкай і стварэннем яшчэ больш сучаснага камбайна, які будзе запатрабаваны ў будучым.

Затым кіраўнік дзяржавы прапанаваў выпрабаваць камбайн на хаду. Месца камбайнера заняў адзін з работнікаў сельгаспрадпрыемства. Побач з ім размясціўся малодшы сын Прэзідэнта Мікалай.

Аляксандр Лукашэнка заняў месца на пляцоўцы каля кабіны і азнаёміўся з работай тэхнікі на хаду.

"Я хачу праверыць, які гэты камбайн у эксплуатацыі. Таму што ў прамыслоўцаў ёсць прывычка шчокі надзімаць, што ў нас добрыя камбайны, не горшыя (за замежныя аналагі.). Праверым, як ён будзе на фоне іншых працаваць, каб людзі бачылі", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён таксама падкрэсліў важную ролю тых, хто непасрэдна эксплуатуе тэхніку: калі падыходзіць да гэтага з веданнем справы, то і рэзультаты будуць вышэйшыя, а тэхніка больш захаваная.

"Трэба даказаць, што на гэтым камбайне можна выдаваць рэзультаты не горшыя, чым на імпартным. Шмат што залежыць ад механізатара. Галоўнае - чалавек", - заявіў Прэзідэнт.

Ураджайнасць пшаніцы на гэтым полі ў бягучым годзе склала 91 ц/га.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у часы яго юнацтва на гэтым жа полі збіралі ўраджай не больш як 13-17 ц/га. Гэта з`яўляецца пацвярджэннем тэзіса аб тым, што пры выкарыстанні якаснага насення, захаванні культуры земляробства і ўсіх тэхналагічных працэсаў практычна на любой глебе можна атрымліваць высокія ўраджаі.

18 жніўня 2017, Шклоўскі раён
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.08.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1319
 
Ключевые слова:
Уборочная кампания Урожай Шклоўскі раён
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме