https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тарыфы на электраэнергію ў Беларусі пасля запуску АЭС знізяцца


Тарыфы на электраэнергію ў Беларусі пасля запуску атамнай электрастанцыі знізяцца, паведаміў начальнік упраўлення энергаэфектыўнасці, экалогіі і навукі Міністэрства энергетыкі Сяргей Грэбень.
"З уводам АЭС сабекошт электраэнергіі будзе ніжэйшы і тарыфы на электраэнергію для спажыўцоў у Беларусі знізяцца. Цяпер прапрацоўваецца, у якім памеры будзе зніжэнне", - сказаў Сяргей Грэбень.

Міністэрства энергетыкі таксама вызначае новыя падыходы, каб стымуляваць выкарыстанне электраэнергіі ў вялікіх аб`ёмах.

"Гэта, вядома, не толькі электратранспарт. Мы прапрацоўваем усе напрамкі для максімальнага выкарыстання электрычнай энергіі", - адзначыў ён.

Адказваючы на пытанне аб падрыхтоўцы праекта закона "Аб электраэнергетыцы", Сяргей Грэбень расказаў, што дакумент дапрацоўваецца з улікам заўваг, якія паступілі.

"Канчатковага варыянта пакуль няма. Закон дапрацоўваецца, але ў яго будуць уносіцца непрынцыповыя змяненні", - растлумачыў ён.

Адна з мэт прыняцця закона - падрыхтоўка электраэнергетычнай галіны Беларусі да работы ва ўмовах агульнага энергарынку ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

5 кастрычніка 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.10.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:788
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Энергетика Ценообразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме