https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сусветны банк палепшыў эканамічны прагноз па Беларусі


Згодна з абноўленым прагнозам Сусветнага банка (СБ), валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў 2017 годзе вырасце на 1,8%. У маі СБ прагназаваў скарачэнне ВУП на 0,4%.
У кастрычніцкім макраэканамічным прагнозе, які прыводзіцца ў справаздачы "Міграцыя і мабільнасць у Еўропе і Цэнтральнай Азіі" Сусветнага банка, эксперты звяртаюць увагу на тое, што аднаўленню эканамічнага росту ў Беларусі ў 2017 годзе спрыяе аднаўленне расійскай эканомікі, дзякуючы чаму стаў павялічвацца беларускі экспарт. "Чакаецца, што спрыяльныя вонкавыя ўмовы захаваюцца, падтрымліваючы ўмераны эканамічны рост на 1,8% у гадавым вылічэнні ў 2017 годзе і на 2,1% у 2018 годзе", — прагназуюць аналітыкі СБ.

Пры гэтым яны адзначаюць: паколькі структурныя праблемы ў беларускай эканоміцы захоўваюцца, патэнцыял для паскарэння эканамічнага росту ў краіне абмежаваны.

"Галоўная праблема для Беларусі ў тым, каб не трапіць у траекторыю нізкіх тэмпаў эканамічнага росту. Каб пазбегнуць гэтага лёсу, вельмі важна павялічыць памер прыватнага сектара, зменшыць памер дзяржсектара і ўмацаваць сістэму сацыяльнай абароны насельніцтва для абароны найбольш уразлівых сацыяльных груп у працэсе трансфармацыі эканомікі", — мяркуюць эксперты.

Яны заўважаюць, што беларускія ўлады не адмаўляюць неабходнасць гэтых змен, аднак "асобы, якія вызначаюць палітыку", разыходзяцца ў поглядах па пытанні хуткасці такіх рэформаў.

Эканамісты СБ таксама звяртаюць увагу на тое, што рост дзяржаўнага доўгу і дырэктыўная задача па павелічэнні даходаў насельніцтва ствараюць рызыкі для ўзнікнення дысбалансаў у будучыні — яны могуць пагражаць эканамічнаму росту ў сярэднетэрміновай перспектыве.

У студзені—верасні 2017 года рост ВУП Беларусі склаў 1,7%. Афіцыйны прагноз ўрада прадугледжвае, што у 2018 годзе рост паскорыцца і эканоміка вырасце на 3,4%. Разам з тым, згодна з сярэднетэрміновым прагнозам СБ, эканамічны рост у Беларусі ў найбліжэйшыя гады будзе захоўвацца на ўзроўні 2% (2,1% — у 2018-м, 2,4% — у 2019-м). Сусветны банк таксама чакае, што прафіцыт бюджэту ў 2017—2019 гадах складзе 1,9-2% ВУП, а дэфіцыт рахунку бягучых аперацый плацежнага балансу — 3,2-3,5% ВУП.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 23 кастрычніка 2017
 
Дата публикации:23.10.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:883
 
Ключевые слова:
ВВП Прогноз Всемирный банк Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме