https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад Літвы зацвердзіў план блакавання імпарту электраэнергіі з Беларускай АЭС


Адпаведная пастанова "Аб неабходных мерах, прызначаных для абароны ад небяспечнай атамнай электрастанцыі, якую будуюць у Беларусі і якая ўяўляе пагрозу нацбяспецы, акружэнню і грамадству Літвы" прынята 13 верасня.
Дакумент прадугледжвае шэраг мер, накіраваных на тое, каб пасля запуску АЭС у Астраўцы ў Літву не магла трапіць беларуская электраэнергія, за выключэннем той, якая неабходна для забеспячэння надзейнасці сістэмы энергетыкі краіны.

У прыватнасці, магутнасці Круоніскай гідраэлектрастанцыі не могуць выкарыстоўвацца для патрэб акумуляцыі астравецкай электраэнергіі.

Акрамя таго, да 2025 года павінны быць сінхранізаваныя сістэмы электраэнергіі Літвы і сеткі кантынентальнай Еўропы. З 2025 года, гаворыцца ў дакуменце, не павінна застацца ніякай магчымасці для трапляння ў літоўскую энергасетку электраэнергіі з трэціх краін або каб яна магла праходзіць у такім аб`ёме, які можа быць неабходным, калі высветляцца непазбежныя тэхнічныя прычыны для дэсінхранізацыі ад сістэмы краін СНД.

Усе гэтыя меры падрабязна распісваюцца. Напрыклад, у наступным годзе павінна быць дасягнута пагадненне з Эстоніяй і Латвіяй аб прымяненнi падатку на перадачу электраэнергіі трэціх краін.

Акрамя таго, прадугледжана дамовіцца з Эстоніяй, Латвіяй і Польшчай аб прымяненні адзіных прынцыпаў, звязаных з трапляннем электраэнергіі з трэціх краін на рынак з моманту запуску астравецкай АЭС. Таксама павінна быць ацэнена адэкватная магутнасць для бяспекі Літвы і прынята рашэнне ў сувязі з забеспячэннем новых магутнасцяў генеравання электраэнергіі.

Беларуская АЭС узводзіцца пад Астраўцом (Гродзенская вобласць), паблізу ад беларуска-літоўскай мяжы, за кошт крэдыту Расіі. Для яе будаўніцтва выбраны праект АЭС-2006 — тыпавы расійскі праект атамнай станцыі новага пакалення з выкарыстаннем вода-вадзянога энергетычнага рэактара ВВЭР-1200. Першая пастаўка ядзернага паліва на БелАЭС чакаецца ў канцы 2018 года. Увод у эксплуатацыю першага энергаблока запланаваны на 2019 год, другога — на 2020-ты.

Літва сцвярджае, што работы вядуцца без выканання патрабаванняў бяспекі і экалагічных стандартаў. Мінск гэтыя прэтэнзіі адхіляе.

Міністр энергетыкі Літвы Жыгімантас Вайчунас на сустрэчы з амерыканскімі кангрэсменамі 1 жніўня ў Вільнюсе прапанаваў правесці ў Кангрэсе ЗША спецыяльныя слуханні па Беларускай АЭС. Ён завіў, што АЭС у Беларусі — "геапалітычны праект", які рэалізуе "расійская карпарацыя" Расатам "за расійскія грошы і па сваіх тэхналогіях", прычым будаўніцтва вядзецца "з парушэннямі міжнародных пагадненняў у галіне міжнароднай ядзернай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя".

БелаПАН
Мінск, 13 верасня 2017
 
Дата публикации:13.09.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:826
 
Ключевые слова:
Астравец Белорусская АЭС Ядерная энергетика Литва Вільня Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме