https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэзідэнтам тэхнапарку "БелБіяград" плануецца даць прэферэнцыі


Аб гэтым заявіў намеснік прэм`ер-міністра Уладзімір Сямашка 5 ліпеня на сходзе падчас Тыдня нанаіндустрыі ў Беларусі, прымеркаванага да Года навукі.
"Стварэнне "БелБіяграда" — важная і актуальная тэма. Пакуль гэта ўтварэнне зарэгістравана на агульных падставах, у тым ліку падатковых. Лічу, што поспеху не будзе, калі не зробім тое ж самае, што і для ІТ-парку. Падрыхтаваны адпаведны ўказ прэзідэнта, — цытуе чыноўніка прэс-служба ўрада. — У гэтым выпадку эфект ад працы "БелБіяграда" будзе не меншы за той, што канстатуем па ІТ-парку. У галіновай навуцы ёсць задзелы, якія трэба не толькі рэалізоўваць у лабараторыях, але і выходзіць на прамысловую вытворчасць".

Навукова-тэхналагічны парк "БелБіяград", створаны для садзейнічання развіццю бія-, нана-, фарм- і іншых навукаёмістых тэхналогій, прэзентуюць у рамках Тыдня нанаіндустрыі ў Беларусі. У мерапрыемствах прымае ўдзел дэлегацыя групы "Раснана".

Закранаючы тэму ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў сферы навукі, Сямашка адзначыў: "Нашы стратэгіі ў навукова-тэхнічнай, інавацыйнай сферах супадаюць. Перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва бачым у ажыццяўленні сумесных праектаў у сферы энергетыкі, пошуку альтэрнатыўных крыніц энергіі, вытворчасці новых матэрыялаў для прамысловасці і будаўніцтва, медыцыны, сельскай гаспадаркі. У Беларусі назапашаны вялікі вопыт стварэння электроннай і аптычнай сістэмы мэтавай апаратуры, бачым вялікія перспектывы ў сумесным развіцці касмічных тэхналогій".

Сярод мерапрыемстваў Тыдня нанаіндустрыі — рэспубліканская выстава прадукцыі, абсталявання і прыбораў для нанаіндустрыі, агульны сход Рэспубліканскай асацыяцыі нанаіндустрыі (РАНІ) з удзелам прадстаўнікоў Савета міністраў, НАН Беларусі, Мінадукацыі, Мінпрама, Дзяржстандарту і бізнес-структур.

Навукова-тэхналагічны парк "БелБіяград" быў зарэгістраваны ў канцы 2016 года як структурная адзінка НАН Беларусі. У канцы мінулага года старшыня прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў анансаваў адкрыццё "БелБіяграда" ў 2017 годзе — на базе аднаго з профільных інстытутаў у акадэмічным гарадку ў сталічным мікрараёне Уручча.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 5 ліпеня 2017
 
Дата публикации:05.07.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:845
 
Ключевые слова:
БелБиоГрад Инновации Технологии Преференции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме