https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віцэ-прэм`ер мяркуе, што вяртання да тавараабароту з Украінай у 8 млрд долараў можна дасягнуць за два з паловай гады


Пра гэта Уладзімір Сямашка заявіў у інтэрв`ю праграме "Контуры" тэлеканала ОНТ, паказаным увечары 23 ліпеня.
Віцэ-прэм`ер Сямашка мяркуе, што вяртання да васьмімільярднага тавараабароту з Украінай можна дасягнуць за два з паловай гады.

Інтэрв`ю было прысвечана вынікам візіту ў Кіеў беларускай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам. Візіт адбыўся на мінулым тыдні. 

Лукашэнка ў Кіеве паставіў ураду задачу павялічыць цяперашні тавараабарот у два разы за два гады.

Сямашка лічыць, што дасягнуць васьмімільярднага тавараабароту магчыма за кошт таго, што "пачынае ажываць эканоміка, скончыўся сусветны крызіс, нашы дзяржавы выйшлі з рэцэсіі".

"Патэнцыял ёсць, і грэх ім не скарыстацца", — канстатаваў віцэ-прэм`ер.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 ліпеня 2017
 
Дата публикации:24.07.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1117
 
Ключевые слова:
Беларусь-Украина Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме