https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Указ № 258 аб стварэнні холдынга па вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі падпісаў Аляксандр Лукашэнка


Аб гэтым паведаміла 28 ліпеня прэс-служба прэзідэнта.
"Стварэнне холдынга скіраванае на ўдасканаленне адносін уласнасці і павышэнне эфектыўнасці кіравання дзяржаўнымі актывамі, — адзначаецца ў рэлізе. — Гэта будзе дасягнута за кошт забеспячэння незалежнасці органаў ліцэнзавання, дзяржаўнай рэгістрацыі лекавых сродкаў і сертыфікацыі вытворчасці ад інтарэсаў вытворцаў дзяржаўнай формы ўласнасці, што адпавядае сусветнай практыцы, а таксама за кошт аб`яднання кампаній фармацэўтычнай галіны для павышэння іх канкурэнтаздольнасці на сусветных рынках, максімізацыі іх кошту праз кансалідацыю актываў, аптымізацыю структуры кіравання і скарачэнні выдаткаў".

Холдынг "будзе адкрыты для ўваходжання прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці і любы ведамаснай падпарадкаванасці".

У адпаведнасці з указам ліквідуецца дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці. Функцыі дзяржаўнага рэгулявання ў фармацэўтычнай галіне, які ажыццяўляліся дэпартаментам, будуць захаваныя ў Міністэрстве аховы здароўя.

25 ліпеня на Барысаўскім заводзе медыцынскіх прэпаратаў падчас выязнога пасяджэння прэзідыума Савета міністраў па пытаннях развіцця Барысаўскага раёна прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў заявіў, што цэны на лекі павінны заставацца "на прымальным узроўні".

"Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю зараз працуе над аналізам рынку цэн, у тым ліку на імпартныя тавары. Людзі не павінны пераплачваць за лекі — ні за айчынныя, ні за імпартныя", — падкрэсліў прэм`ер-міністр. Паводле яго слоў, працу па імпартазамяшчэнні трэба працягваць. Разам з тым Кабякоў адзначыў, што на рынку павінны прысутнічаць усе неабходныя прэпараты — і айчыннай вытворчасці, і імпартныя.

БелаПАН
Мінск, 28 ліпеня 2017
 
Дата публикации:28.07.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1121
 
Ключевые слова:
Фармацевтика Ценообразование Холдинг Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме