https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў 2016 годзе выраслі на 18 працэнтаў да $4,9 млрд


Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў 2016 годзе ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду павялічыліся на $751,4 млн (на 18 працэнтаў) да $4 млрд 927,2 млн у эквіваленце на 1 студзеня 2017 года.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў студзені 2017 года ў адпаведнасці з метадалогіяй МВФ павялічыліся на $57,8 млн і, паводле папярэдніх даных, на 1 лютага склалі $4 млрд 985 млн у эквіваленце.

За студзень золатавалютныя рэзервы выраслі на $57,8 млн (на 1,2 працэнта) пасля росту ў снежні 2016 года на $88,9 млн (на 1,8 працэнта).

У нацыянальным вызначэнні аб`ём золатавалютных рэзерваў на 1 лютага склаў $5 млрд 94,2 млн, павялічыўшыся за студзень на $209,2 млн (на 4 працэнты) пасля зніжэння ў снежні 2016 года на $128,5 млн (на 2,4 працэнта).

Павелічэнню золатавалютных рэзерваў у студзені садзейнічала паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў Беларусі аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", а таксама паступленнi ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Стрымальны ўплыў на дынаміку рэзерваў аказала планавае пагашэнне Нацыянальным банкам і ўрадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце.

Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду не менш як на $500 млн.

6 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.02.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:791
 
Ключевые слова:
Золотовалютные резервы Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме