https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У першым квартале даходы насельніцтва Беларусі знізіліся на 2,2%


Пра гэта паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў першым квартале 2017 года знізіліся на 2,2% да ўзроўню першых трох месяцаў 2016 года.

Пад рэальнымі грашовымі даходамі разумеюць даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя з улікам індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

У агульным аб`ёме грашовых даходаў аплата працы займае 60,9%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 8,3%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты) — 25%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 5,8%.

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі працягваюць зніжацца ўжо больш як два гады. Пры гэтым з пачатку 2017 года тэмп іх падзення запаволіўся. Так, калі ў цэлым за 2016 год даходы насельніцтва знізіліся на 7,3%, то ў студзені 2017-га — на 4,5%, студзені—лютым — на 3,2%.

Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016—2020 гады запланаваны рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва ў 2020 годзе ў адносінах да 2015 года на 9,5—11,6%.

Аляксандр Лукашэнка працягвае патрабаваць ад урада давесці сярэднюю зарплату ў Беларусі да 1.000 рублёў да канца года. Пры гэтым, згодна з апошнімі звесткамі афіцыйнай статыстыкі, у сакавіку 2017 года сярэдняя налічаная зарплата работнікаў склала 770,6 рубля.

Эканамісты адзначаюць, што зніжэнне даходаў насельніцтва ў Беларусі абумоўленае скарачэннем інвестыцый, падзеннем канкурэнтаздольнасці эканомікі і прадукцыйнасці працы, адтокам прадпрымальнікаў і іх матэрыяльных актываў, а таксама стратамі беларускіх вытворцаў на знешніх рынках. "Трэба прызнаць, што ўзровень даходаў, заяўлены ўладамі, мае хутчэй палітычны і ідэалагічны характар, але ніяк не быў абумоўлены дакладным эканамічным падмуркам. Зараз ідзе адаптацыя таго, што мы можам зарабляць, да таго, што мы зарабляем рэальна", — лічыць кіраўнік Навукова-даследчага цэнтра Мізеса эканаміст Яраслаў Раманчук. На яго думку, неаднаразовыя патрабаванні Лукашэнкі давесці сярэднюю зарплату да 500 долараў у эквіваленце "з`яўляюцца ўсяго толькі мантрай, якая ніякага тэарэтычнага і практычнага разліку не мае".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 мая 2017
 
Дата публикации:16.05.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:888
 
Ключевые слова:
Зарплата ВВП
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме