https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўразійскі банк развіцця чакае, што рост ВУП Беларусі ў 2017 годзе складзе 1,3%


Такая ацэнка прыводзіцца ў макраэканамічным аглядзе, які падрыхтаваў ЕАБР.
ЕАБР перагледзеў прагноз па беларускай эканоміцы ў бок паляпшэння

Раней ЕАБР прагназаваў зніжэнне беларускага ВУП у 2017 годзе на 0,7%.

"Паляпшэнне прагнозу па дынаміцы эканамічнага росту на 2017 год абумоўленае больш хуткімі, чым чакалася раней, тэмпамі аднаўлення эканамічнай актыўнасці ў першым квартале, а таксама дасягненнем пагаднення па цэнах на газ і пастаўках нафты з Расійскай Федэрацыі", — тлумачаць аўтары агляду.

На іх думку, аднаўленне аб`ёмаў паставак сырой нафты на фоне нізкай базы другога паўгоддзя 2016 года будзе спрыяць паскарэнню росту як прамысловасці, так і энергетычнага экспарту.

"Часовую падтрымку дынаміцы інвестыцыйнай актыўнасці акажуць рэалізацыя праектаў у энергетычным сектары і дарожным будаўніцтве. Аднак на фоне цяжкага фінансавага становішча прадпрыемстваў, якое захоўваецца, інвестыцыйная актыўнасць з іх боку ў 2017 годзе застанецца слабай", — лічаць аналітыкі ЕАБР.

У такіх умовах, гаворыцца ў аглядзе, ВУП Беларусі можа сёлета вырасці на 1,3%.

"У далейшым па меры аднаўлення ўнутранага попыту на фоне змякчэння грашова-крэдытнай палітыкі і ўтварэння па шэрагу паказчыкаў высокай базы 2017 года тэмпы прыросту ВУП складуць 0,8 і 1% у 2018 годзе і 2019 годзе адпаведна", — прагназуюць эксперты.

Паводле ацэнак банка, у наяўных умовах аднаўленне эканамічнага росту ў Беларусі ў сярэднетэрміновай перспектыве будзе абмежаванае ўзроўнем патэнцыйнага росту ў 1-1,2% "з прычыны захавання структурных абмежаванняў у эканоміцы".

Рост ВУП Беларусі ў студзені—красавіку гэтага года склаў 0,5%. Намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Крутой заявіў 23 мая, што сёлета ўрад мае намер забяспечыць рост ВУП на ўзроўні 1,7%.

"Магчымасці па выкананні прагнознага росту ВУП на 1,7% сёлета цалкам рэальныя. Калі па маі—чэрвеню захаваюцца станоўчыя тэндэнцыі ў апрацоўчай прамысловасці і паводле вынікаў студзеня—мая рост ВУП складзе 0,7%, а паводле вынікаў паўгоддзя — 1%, то гадавы прагноз будзе выкананы", — адзначыў Крутой.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 24 мая 2017
 
Дата публикации:24.05.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:865
 
Ключевые слова:
Прогноз ВВП ЕАБР Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме