https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Знешні дзярждоўг Беларусі на 1 снежня склаў 13,5 млрд долараў


Пра гэта паведамляе Міністэрства фінансаў.
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 снежня 2016 года склаў 36,8 млрд рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на 3,9 млрд рублёў, або на 12%.

Пры гэтым знешні дзярждоўг па стане на 1 снежня склаў 13,5 млрд долараў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 1 млрд 71,6 млн долараў, або на 8,6%.

У студзені—лістападзе прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму 1 млрд 760,9 млн долараў ЗША: 800 млн долараў — Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця; 493,8 млн долараў — урада і банкаў Расійскай Федэрацыі; 345,8 млн долараў — банкаў КНР; 119,5 млн долараў — МБРР; 1,8 млн долараў — ЕБРР і ПІБ.

Пагашэнне знешняга дзярждоўгу з пачатку 2016 года склала 778,2 млн долараў ЗША: 264,8 млн долараў — Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця; 275 млн долараў — урад Расійскай Федэрацыі; 184,2 млн долараў — банкі КНР; 51,4 млн долараў — МБРР; 2,7 млн долараў — ЗША; 0,1 млн долараў — ЕБРР і ПІБ.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 снежня склаў 10,1 млрд рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 0,4 млрд рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 4,1%.

За студзень—лістапад 2016 года размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 1 млрд 485,6 млн долараў ЗША і 533 млн рублёў. Пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 1 млрд 442,6 млн долараў ЗША і 599,5 млн рублёў.

На думку шэрагу экспертаў, у беларускага ўрада няма іншых крыніц пагашэння даўгоў, акрамя знешніх запазычанняў. У 2017 годзе неабходна накіраваць на пагашэнне дзяржаўнага доўгу 5 млрд 232,2 млн рублёў. Пагашэнне дзяржаўнага доўгу ў замежнай валюце складзе 2 млрд 311 млн долараў ЗША.

Пры гэтым у 2017 годзе плануецца прыцягнуць 1 млрд ў 860 млн долараў ЗША (4 млрд 83,4 млн рублёў): за кошт трох траншаў крэдыту Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця — 700 млн долараў, выпуску еўрааблігацый — 800 млн долараў, выпуску ўнутраных дзяржаблігацый — 360 млн долараў.

Нагадаем, за 2015 год дзяржаўны доўг Беларусі вырас на 131,1 трлн рублёў, або на 66,4%, і на 1 студзеня 2016 года склаў 328,6 трлн. рублёў. Пры гэтым знешні дзярждоўг на 1 студзеня 2016 года склаў 12,4 млрд долараў ЗША, зменшыўшыся з пачатку 2015 года на 133,9 млн долараў, або на 1,1%.

Ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу Беларусі на 2016 год устаноўлены ў 17 млрд долараў — гэта прадугледжана законам аб бюджэце. Ліміт унутранага дзяржаўнага доўгу на 2016 год устаноўлены ў 115 трлн. рублёў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 снежня 2016
 
Дата публикации:30.12.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:653
 
Ключевые слова:
Госдолг Финансы Кредиты Лимит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме