https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сусветны банк дапаможа Беларусі ў прыцягненні дапамогі міжнародных арганізацый для аднаўлення лясоў пасля летніх ураганаў 2016 года


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.
Аб гэтым ішла размова на сустрэчы міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча са спецыялістамі Сусветнага банка на чале са старшым спецыялістам па лясным сектары, кіраніком праектнай групы Эндру Мітчэлам.

Спецыялісты Сусветнага банка наведалі некалькі беларускіх лясгасаў, дзе ім прадэманстравалі работу сістэм папярэджання лясных пажараў і лесанарыхтоўчай тэхнікі, пастаўленай за кошт сродкаў пазыкі па праекце "Развіццё ляснога сектара".

Эндру Мітчэл станоўча ацаніў праведзеную беларускім бокам работу: "Мы бачым, што выдзеленыя сродкі патрачаны разумна і ўся закупленая тэхніка актыўна выкарыстоўваецца і падтрымліваецца ў добрым стане".

Прадстаўнікі СБ таксама наведалі месцы распрацоўкі бураломаў. Кіраўнік праектнай групы адзначыў хуткасць ліквідацыі апошніх летніх ураганаў. "Мы чакалі, што на гэта спатрэбіцца некалькі гадоў", - сказаў ён. Спецыялісты Сусветнага банка ў цэлым ацанілі якасць рэалізацыі праекта "Развіццё ляснога сектара" як "умерана здавальняючае".

Як растлумачыў спецыяліст Сусветнага банка, паводле іх рэйтынгу гэта адна з вышэйшых ацэнак якасці, нямногія праекты маюць такі статус. Цяпер абмяркоўваецца выдзеленне дадатковага фінансавання на пабудову лесанасенных цэнтраў.

Работы аказаліся намнога больш затратнымі, чым разлічваў Мінлясгас, для іх завяршэння неабходна яшчэ каля $14 млн.

Эндру Мітчэл паабяцаў сваю падтрымку пры абмеркаванні пытання з кіраўніцтвам Сусветнага банка. Разам з тым, дадатковае фінансаванне - гэта, па сутнасці, яшчэ адна пазыка, працэдура ўзгаднення якой унутры краіны даволі доўгая. Да таго ж выдзяленне сродкаў магчыма толькі з 2018 года, калі пачнецца новы аперацыйны перыяд. Бакі прыйшлі да пагаднення, што будуць працаваць па гэтым пытанні і паскараць выдзяленне сродкаў.

Міхаіл Амельяновіч адзначыў, што нягледзячы на выдзяленне лясгасамі вялікіх уласных сродкаў для аднаўлення беларускіх лясоў пасля летніх ураганаў 2016 года, краіна мае патрэбу ў дапамозе міжнародных арганізацый.

Эндру Мітчэл запэўніў, што Сусветны банк паспрабуе адшукаць рэсурсы і прыцягнуць грантавыя сродкі для дапамогі Беларусі ў аднаўленні лясоў.

Наступны візіт спецыялістаў Сусветнага банка ў Беларусь запланаваны на верасень-кастрычнік 2017 года.

25 сакавіка 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.03.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:995
 
Ключевые слова:
Ураган Финансы Природный катаклизм Всемирный банк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме