https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская кампанія Саіда Гуцарыева стане ўдзельнікам куплі ўкраінскага падраздзялення расійскага "Ашчадбанка"


Беларуская кампанія Саіда Гуцарыева, сына расійскага мільярдэра Міхаіла Гуцарыева, стане адным з удзельнікаў здзелкі па куплі ўкраінскага падраздзялення расійскага "Ашчадбанка".
"Ашчадбанк Расіі" 27 сакавіка абвясціў аб продажы свайго даччынага банка ва Украіне кансорцыуму інвестараў — "Норвік Банку" (Norvik Banka, Латвія) і беларускай прыватнай кампаніі. Здзелка павінна быць закрытая ў першым паўгоддзі 2017 года.

У сваю чаргу прэс-служба латвійскага банка паведамляе, што Norvik Banka і яго асноўны акцыянер, грамадзянін Вялікабрытаніі Рыгор Гусельнікаў, падпісалі пагадненне аб удзеле ў інвестыцыйным кансорцыуме па набыцці ўкраінскага падраздзялення расійскага "Ашчадбанка".

"Мажарытарным акцыянерам новага кансорцыума стаў грамадзянін Вялікабрытаніі Саід Гуцарыеў і беларуская кампанія, якая належыць яму. Гэтая здзелка дазволіць прапанаваць украінскім кліентам абслугоўванне, пабудаванае на еўрапейскіх прынцыпах якасці, празрыстасці і даступнасці, захаваўшы тэхналагічны ўзровень банка, створаны "Ашчадбанкам Расіі", — гаворыцца ў паведамленні Norvik Banka.

Украінскі "Ашчадбанк" — шосты па велічыні банк краіны з актывамі прыблізна 2,2 млрд долараў ЗША і сеткай больш як са 150 аддзяленняў. Паслугамі банка карыстаецца амаль 1 млн кліентаў.

AS Norvik Banka на сёмым месцы ў Латвіі па велічыні актываў і на першым — па памеры філіяльнай сеткі. Паслугамі банка карыстаюцца больш за 150 тыс. кліентаў.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 16 сакавіка ўвёў санкцыі ў дачыненні да пяці банкаў з расійскім капіталам тэрмінам на год. Пад санкцыі трапілі "Ашчадбанк", "Прамінвестбанк", "ВТБ", "БМ Банк" і VS Bank. Санкцыі ў прыватнасці прадугледжваюць забарону вываду сродкаў за межы Украіны.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 сакавіка 2017
 
Дата публикации:28.03.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:877
 
Ключевые слова:
Украина Сбербанк Санкции Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме