https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Польшча маюць намер наладзіць цеснае ўзаемадзеянне паміж рэгіёнамі


Аб гэтым паведаміў 6 снежня журналістам маршалак сената Польшчы Станіслаў Карчэўскі.
Бакі дамовіліся ў 2017 годзе правесці сумесна эканамічны форум і форум рэгіёнаў.

"Нашы культуры цесна пераплятаюцца, і радуе тое, што ў Беларусі беражліва ставяцца да нашай агульнай гісторыі. У час гэтага візіту было шмат сентыментальных момантаў. Упэўнены, што граніца, якая існуе паміж нашымі краінамі, не павінна дзяліць народы", - адзначыў Станіслаў Карчэўскі.

Паводле яго слоў, у дзвюх краін вялікі патэнцыял для развіцця супрацоўніцтва, што паказаў гэты візіт. У час сустрэч у тым ліку абмяркоўваліся сумесныя праекты ў сферы навукі, адукацыі.

Польшча зацікаўлена ў наладжванні стабільных парламенцкіх кантактаў, што дасць магчымасць ужо ў будучым годзе інтэнсіфікаваць узаемадзеянне ў розных галінах.

Нясвіж пакінуў у польскай дэлегацыі прыемнае ўражанне. Для гасцей правялі экскурсію па Нясвіжскім палацава-паркавым ансамблі, у ратушы адбыўся тэатралізаваны паказ.

7 снежня 2016, Нясвіж
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.12.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:667
 
Ключевые слова:
Нясвіж Беларусь-Польша Региональное сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме