https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь займае трэцяе месца ў сусветным экспарце калійнай солі


Пра гэта паведаміў 21 снежня намеснік прэм`ер-міністра Міхаіл Русы, выступаючы на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
"На тэрыторыі Беларусі ў Мінскай і Гомельскай абласцях выяўлены тры радовішчы і два ўчасткі калійных солей сумарнымі запасамі 7,5 млрд т. Распрацоўваецца новае Старобінскае радовішча. У сусветным экспарце калійных угнаенняў Беларусь займае трэцяе месца пасля Канады і Расіі", - адзначыў Міхаіл Русы.

Паводле яго слоў, нягледзячы на тэндэнцыю частага змянення сусветных цэн на ўгнаенні, калійная галіна краіны развіваецца даволі дынамічна.

"Маючы дастатковую сыравінную базу, "Беларуськалій" з`яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў калійных солей у свеце", - сказаў віцэ-прэм`ер. Міхаіл Русы канстатаваў, што захаванню пазіцый, якія займае рэспубліка на рынку калійных угнаенняў, будзе садзейнічаць рэалізацыя двух інвестыцыйных дагавораў, заключаных Беларуссю.

"Адзін з іх - у Мінскай вобласці. 11 верасня 2015 года з удзелам кіраўніка дзяржавы дадзены афіцыйны пачатак будаўніцтву Нежынскага горна-абагачальнага комплексу магутнасцю не менш як 1,1 млн т хларыду калію ў год. Інвестар - "Слаўкалій".

Другі - у Гомельскай вобласці "Беларуськалій" рэалізуе інвестпраекты па прамысловай распрацоўцы Петрыкаўскага радовішча калійных солей з будаўніцтвам і ўводам у эксплуатацыю горна-абагачальнага комплексу магутнасцю не менш як 1,5 млн т хларыду калію ў год", - сказаў Міхаіл Русы.

21 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.12.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:771
 
Ключевые слова:
"Беларуськалий" Полезные ископаемые
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме