https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Кампаніі з васьмі краін заявілі аб удзеле ў выстаўцы BelTexIndustry


Аб гэтым паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Кампаніі з Беларусі, Расіі, Украіны, Узбекістана, Польшчы, Чэхіі, Кітая і Пакістана заявілі аб удзеле ў міжнароднай выстаўцы па аптовым продажы тавараў лёгкай прамысловасці BelTexIndustry-2019, якая пройдзе 2-4 кастрычніка ў выставачным цэнтры "БелЭкспа" па праспекце Пераможцаў у Мінску. 

Гэта адна з самых важных падзей у тэкстыльнай галіне Беларусі. Мерапрыемства стала эфектыўнай пляцоўкай для наладжвання дзелавых сувязей і папулярызацыі прадукцыі не толькі на беларускім, але і на міжнародных рынках.

Наведвальнікі могуць падрабязна вывучыць прапановы і набыць тавары непасрэдна ў вядучых вытворцаў з розных краін, параўнаць якасць сыравіны і абсталявання, ацаніць фактуры тканін і крой вырабаў, наладзіць цэнтралізаваныя рытэйл-закупкі.

У праграме значацца інтэрактыўныя прэзентацыі, бізнес-канферэнцыі, бліц-перагаворы з пастаўшчыкамі і патэнцыяльнымі партнёрамі.

Пройдуць таксама модныя паказы апошніх калекцый адзення і абутку ад вядучых вытворцаў і вядомых дызайнераў. На майстар-класах удзельнікі падзеляцца вопытам стварэння і дэкарыравання адзення, правядуць спецыялізаваныя семінары і трэнінгі.

У бягучым годзе выстаўка-кірмаш гатова прыняць 4 тыс. гасцей, будуць абсталяваны зоны для перагавораў і круглых сталоў.

Арганізатар - Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа" пры падтрымцы канцэрна "Беллегпрам".

Галоўная мэта выстаўкі - прадэманстраваць магчымасці беларускіх вытворцаў.

30 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.08.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:65
 
Ключевые слова:
Выставка BelTexIndustry Мінск Лёгкая промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме