https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


"БелЭмса" плануе ўстанавіць лінію па выпуску аднаразовых масак


Абсталяванне прыбудзе ў Магілёў у бліжэйшы час. Аб гэтым расказаў намеснік дырэктара прадпрыемства Асман Учар.
"Наша прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску падгузнікаў для дзяцей і дарослых, вільготных сурвэтак. Цяпер мы пераабсталявалі тры лініі і выпускаем аднаразовыя маскі. Атрымліваецца каля 1,5 млн штук за суткі. Але попыт на падгузнікі застаўся, нам нязручна пастаянна мяняць вытворчасць, - адзначыў намеснік дырэктара. - Таму было прынята рашэнне набыць самае сучаснае абсталяванне па выпуску аднаразовых масак. Гэта дасць магчымасць наладзіць серыйны выпуск - мы павялічым прадукцыйнасць да 3 млн штук за дзень".

Новая лінія - поўнага цыкла, уся вытворчасць будзе аўтаматызавана. Як адзначыў Асман Учар, такіх машын у свеце ўсяго тры: дзве з іх працуюць у Кітаі, трэцяя будзе ў Магілёве. "Гэта самае сучаснае абсталяванне, якое дасць магчымасць выпускаць якасны і неабходны прадукт. Той колькасці масак, якую мы плануем пачаць выпускаць ужо ў наступным месяцы, хопіць для забеспячэння неабходных аб`ёмаў на ўнутраным рынку Беларусі, астатняе будзе ісці на экспарт".

Сума інвестыцый склала $1,5 млн.

ТАА "БелЭмса" зарэгістравана ў СЭЗ "Магілёў" у 2011 годзе. Заснавальнікам і інвестарам прадпрыемства выступіла турэцкая кампанія Ucar Grup. Экспартуецца 70 працэнтаў прадукцыі, яна пастаўляецца ў 18 краін.

22 мая 2020, Палыкавічы
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.05.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:24
 
Ключевые слова:
Свободная экономическая зона Палыкавічы Инвестиции Магілёў Медицинские маски Коронавирус Пандемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме