https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь у студзені-маі павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 32,7%


Пра гэта сведчаць дадзеныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка.
Беларусь у студзені — маі 2021 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года на 32,7%, да $18,066 млрд. 

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг за пяць месяцаў склаў $34,885 млрд, што на 30,7% больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года. У тым ліку імпарт склаў $16,818 млрд (рост на 28,7%). Станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася на ўзроўні $1,247 млрд (у студзені — траўні 2020 го сальда таксама было станоўчым — $548,1 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 34,4%, да $28,775 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 38,9%, да $14,16 млрд, імпарт — на 30,4%, да $14,615 млрд. Сальда склалася адмоўным у памеры $455,5 млн (у студзені — траўні 2020 года яно таксама было адмоўным і складала $1,007 млрд).

Знешнегандлёвы абарот паслуг вырас на 15,7%, да $6,109 млрд. Экспарт паслуг павялічыўся на 14,3%, да $3,906 млрд, імпарт — на 18,3%, да $2,203 млрд. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатнае ў памеры $1,703 млрд (у студзені — траўні 2020 года дадатнае сальда складала $1,555 млрд).

Звязда, 9 ліпеня 2021
 
Дата публикации:09.07.2021
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:273
 
Ключевые слова:
Финансы Экспорт Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме