https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 



Найти
 
 


АПК Беларусі нарошчвае вытворчы патэнцыял і пашырае геаграфію экспарту


Аб гэтым заявіў намеснік прэм`ер-міністра Аляксандр Субоцін падчас сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі ў Авальнай зале Дома ўрада.
"Аграпрамысловы комплекс Беларусі з`яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Гэта найважнейшая сфера дзейнасці, якая вызначае не толькі харчовую, сацыяльную, але і палітычную стабільнасць у грамадстве. За апошнія гады дасягнуты істотныя вынікі. Гарантаваны асноўныя крытэрыі харчовай бяспекі, расце вытворчы патэнцыял, пашыраецца геаграфія экспарту", - сказаў Аляксандр Субоцін.

У рэйтынгу глабальнай харчовай бяспекі Беларусь у 2020 годзе заняла 23-е месца ў свеце са 113 краін, пры гэтым у 2019 годзе займала 36-ю пазіцыю. Высока ацэнена наяўнасць нацыянальных праграм і развіццё нарматыўна-прававых дакументаў у галіне якасці і бяспекі прадуктаў харчавання (26-я пазіцыя ў свеце і 18-я ў Еўропе).

"Для задавальнення патрэбнасцей унутранага рынку пераважна за кошт уласных рэсурсаў склаўся дастатковы ўзровень вытворчасці па такіх таварных пазіцыях, як малако (256 працэнтаў ад унутраных патрэб), цукар (больш за 176 працэнтаў), алей (больш за 232 працэнты), мяса (каля 135 працэнтаў), яйкі (126 працэнтаў), збожжа (107,5 працэнта), бульба і агародніна (больш за 100 працэнтаў). Недастатковы ўзровень самазабеспячэння традыцыйна адзначаецца па рыбе (12 працэнтаў), фруктах і ягадах (67 працэнтаў)", - праінфармаваў віцэ-прэм`ер.

Па шэрагу відаў сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў Беларусі ў разліку на аднаго чалавека вытворчасць у некалькі разоў большая, чым у дзяржавах - членах ЕАЭС. У 2020 годзе ў краіне на душу насельніцтва было атрымана амаль 600 кг бульбы і 828 кг малака (больш чым у Расіі і Арменіі).

"Але чым больш інтэнсіўна ідзе развіццё галіны, тым вастрэй адчуваецца неабходнасць удасканалення адносін у сельскагаспадарчай вытворчасці, фарміравання новых эфектыўных метадаў і мадэлей развіцця", - рэзюмаваў Аляксандр Субоцін.

29 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.11.2021
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:134
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Экспорт Агропромышленный комплекс Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме