https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гандаль праз БУТБ наладзяць Беларусь і Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы.
Імпарт і экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі і прамысловых тавараў вызначаны ў якасці найбольш перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва ў біржавой сферы паміж Беларуссю і Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёнам Кітайскай Народнай Рэспублікі. 

Дамоўленасць аб арганізацыі ўзаемнага біржавога гандлю па гэтых таварных групах дасягнута па выніках удзелу прадстаўнікоў БУТБ у сустрэчы з дэлегацыяй дзелавых колаў СУАР. Асноўную ўвагу плануецца ўдзяліць прыцягненню на беларускую біржавую пляцоўку прадпрыемстваў Сіньцзянскага вытворча-будаўнічага корпуса (СВБК), які не толькі адыгрывае важную ролю ў эканоміцы СУАР, але ўносіць істотны ўклад у развіццё знешнегандлёвага патэнцыялу КНР у цэлым. Праведзены перагаворы з шэрагам буйных кампаній СВБК, зацікаўленых у закупках праз БУТБ беларускай мясамалочнай прадукцыі і рапсавага алею.

Што датычыцца імпартных паставак, то прапрацоўваецца магчымасць рэалізацыі выпускаемай у СУАР прамысловай хіміі, спецадзення і электронікі на ўнутраным рынку Беларусі. З гэтай мэтай будзе задзейнічана біржавая платформа прамысловых і спажывецкіх тавараў, якой з 2024 года рэгулярна карыстаюцца кітайскія вытворцы запчастак і камплектуючых для прамысловага абсталявання.

"У 2024 годзе Кітай выйшаў на шостае месца па колькасці акрэдытаваных на біржы кампаній і на другое - па аб`ёме біржавога тавараабароту з беларускімі ўдзельнікамі таргоў, - звярнулі ўвагу ў прэс-службе таварнай біржы. - Далейшы рост паказчыкаў плануецца забяспечваць за кошт больш актыўнага ўзаемадзеяння з рэгіёнамі КНР. Аналагічны падыход паспяхова прымяняецца ў супрацоўніцтве з Расіяй, якая на гэты момант прадстаўлена на таргах больш чым чатырма тысячамі кампаній з 53 рэгіёнаў, а сума здзелак за 10 месяцаў склала амаль $839 млн".

Згодна з інфармацыяй БУТБ, па стане на 1 лістапада на біржы былі акрэдытаваны 234 рэзідэнты КНР, уключаючы трох брокераў. Па выніках студзеня - кастрычніка гэтага года сума біржавых здзелак кітайскіх удзельнікаў вырасла ў два разы, да $120 млн.

18 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.11.2024
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:632
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Китай СУАР Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме