https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пакістанскі бізнес гатовы ўключыцца ў біржавы гандаль з Беларуссю


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе БУТБ.
Бізнес-аб’яднанні Пакістана бачаць значны патэнцыял развіцця электроннага біржавога гандлю з Беларуссю і гатовы выкарыстоўваць увесь спектр магчымасцей Беларускай універсальнай таварнай біржы для заключэння імпартна-экспартных здзелак, устанаўлення новых дзелавых кантактаў і атрымання актуальнай цэнавай і маркетынгавай інфармацыі. Гэтыя і іншыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў біржавой сферы абмяркоўваліся ў ходзе B2B-перамоў, якія адбыліся 25 лістапада ў рамках беларуска-пакістанскага бізнес-форуму ў сталіцы Пакістана Ісламабадзе.

Па словах памочніка старшыні праўлення БУТБ Яраслава Кавальчука, які выступаў на мерапрыемстве з прэзентацыяй беларускай біржавы платформы, найбольшую цікавасць для пакістанскіх дзелавых колаў уяўляе прадукцыя лесапрамысловага комплексу Беларусі. У сувязі з гэтым плануецца засяродзіць намаганні на прыцягненні на БУТБ буйных пакістанскіх імпарцёраў драўніны з мэтай арганізацыі іх рэгулярнага ўдзелу ў біржавых таргах піламатэрыяламі.

«Дадзеная работа будзе ажыццяўляцца пры падтрымцы Усепакістанскай асацыяцыі прадаўцоў лесапрадукцыі, якая выказала гатоўнасць аказваць садзейнічанне ў інфармаванні прадстаўнікоў галіны аб магчымасцях і перавагах біржавога механізму. Аналагічныя дамоўленасці дасягнуты з кіраўніцтвам федэрацыі пакістанскіх гандлёва-прамысловых палат, Гандлёва-прамысловай палаты Ісламабада і Пакістанскай таварнай біржы. З Пакістана на біржы цяпер акрэдытаваныя толькі дзве кампаніі, таму найважнейшая задача на дадзеным этапе — павялічыць колькасць пакістанскіх удзельнікаў і выйсці на першую здзелку», — падкрэсліў Яраслаў Кавальчук.

На палях беларуска-пакістанскага форуму прадстаўніком БУТБ таксама праведзены сустрэчы з мясцовымі сельгасвытворцамі па пытаннях рэалізацыі ў Беларусі збожжавых культур і плодаагародніннай прадукцыі. Акрамя таго, па выніках прэзентацыі БУТБ аб намеры прадаваць вырабы з чорных металаў праз беларускую біржу заявілі пакістанскія металагандлёвыя кампаніі, якія прымалі ўдзел у форуме.

Звязда, 25 лістапада 2024
 
Дата публикации:25.11.2024
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:21
 
Ключевые слова:
Биржевые торги БУТБ Пакистан Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме