У пераліку рэалізуемых па знешнегандлёвых дагаворах тавараў, які прыкладзены да пастановы, - дзевяць пазіцый. Гранічныя мінімальныя цэны ўстаноўлены для паставак туш і паўтуш буйной рагатай жывёлы (ад маладняку і ад дарослай жывёлы) свежых або ахалоджаных, а таксама замарожаных, іншых водрубаў БРЖ, неабваленых, малака і вяршкоў, згушчаных або з дабаўленнем цукру або іншых падсалоджвальных рэчываў, у парашку, гранулах або іншых цвёрдых відах, у тым ліку малочныя сухія прадукты, з колькасцю тлушчу не больш або больш за 1,5 працэнта. Пазначаны і гранічныя мінімальныя цэны для масла рознай тлустасці, сыроў нятлустых і абястлушчаных для плаўлення, тлустасцю ніжэйшай і вышэйшай за 45 працэнтаў.
Цэны ўстаноўлены асобна для паставак у Расію, іншыя краіны ЕАЭС, дзяржавы СНД (акрамя краін ЕАЭС) і Грузію, а таксама для краін па-за СНД (акрамя Грузіі).
Апублікаваны дакумент прызнае страціўшай сілу пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 21 лістапада 2024 года нумар 120 "Аб устанаўленні гранічных мінімальных цэн" і ўступіў у сілу з 6 снежня.
Дагаворы, заключаныя да ўступлення ў сілу пастановы, па якіх абавязацельствы па аплаце не выкананы ў поўным аб`ёме, падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць з нормамі пастановы.
6 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
6 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА