https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Галоўнае - атрымаць наш, айчынны прадукт"


Раман Галоўчанка аб развіцці цяплічнага агародніцтва
Прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка пры наведванні ААТ "Рассвет імя Арлоўскага" Кіраўскага раёна расказаў аб задачах беларускай селекцыі ў кантэксце выканання даручэння і рашэння ўрада аб рэалізацыі стратэгіі развіцця цяплічнага агародніцтва Беларусі на 2023-2027 гады.

"Эфектыўнасць вытворчасці залежыць ад ураджайнасці, таму што маржынальнасць прадукцыі не такая высокая на вытворчасці з-за вялікіх затрат, нягледзячы на эканамічную дапамогу, - адзначыў Раман Галоўчанка. - Маржынальнасць даволі адчувальна да змянення сабекошту: ледзь падае ўраджайнасць - адпаведна, пачынаюцца эканамічныя праблемы. Таму вельмі важна строга вытрымліваць тэхналогію і дакладна захоўваць усе рэгламенты для таго, каб ураджайнасць была высокая".

Паводле слоў прэм`ер-міністра, для вырошчвання плодаагародніннай прадукцыі ідзе адпрацоўка неабходных айчынных рашэнняў па кожным з напрамкаў, у тым ліку насенні і ўгнаеннях. "У нас ёсць і вытворцы мінеральна-ватнага субстрату, працуем па ўгнаеннях і насенні. Я даручаў на базе "ДарОРСа" правесці выпрабаванні насення беларускай селекцыі, і ўжо ёсць нядрэнная справаздача аб эксперыменце па яго вырошчванні. Вельмі ўстойлівая культура аказалася да шкоднікаў і захворванняў, больш устойлівая, чым галандскі гібрыд. Але пакуль наш гібрыд караткаплодны, а ў сярэдняплодным большы выхад таварнай прадукцыі. Цяпер пастаўлена задача перад навукоўцамі вывесці сярэдняплодны гібрыд беларускай селекцыі".

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што неабходна рухацца ў тым напрамку, які дае эканамічна апраўданы рэзультат. "Галоўнае для нас - атрымаць канчатковы прадукт наш, беларускі. Мы не ставім такую ​​задачу - замясціць любой цаной: што эканамічна абгрунтавана, мы, вядома ж, зробім", - растлумачыў ён.

14 лютага 2025, Кіраўскі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.02.2025
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:60
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Тепличные хозяйства Селекция Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме