У дадзеным пераліку каля 250 тавараў, сярод іх як вузкаспецыяльныя тавары, матэрыялы і абсталяванне (напрыклад, гіпс, медвырабы, складаныя аптычныя мікраскопы, рухавікі, станкі, розная сельгастэхніка), так і тыя, якімі людзі могуць карыстацца штодня (пыласосы, калыскі, пральныя машыны, халадзільнікі, легкавыя аўтамабілі, матацыклы).
Абмежаванні не распаўсюджваюцца на тавары з сертыфікатам, які пацвярджае беларускае або расійскае паходжанне, з сертыфікатам прадукцыі ўласнай вытворчасці, на тавары з выпіскай з Еўразійскага рэестра і на шэраг іншых выпадкаў.
Нагадаем, гэтая забарона была ўпершыню ўведзена ў сакавіку 2022 года, затым яна неаднаразова падаўжалася (кожны раз на паўгода).
Звязда, 25 сакавіка 2025