https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская эканоміка расце апераджальнымі тэмпамі


За кошт чаго?
Па выніках першага квартала 2025-га адзначаецца рост эканомікі: ВУП павялічыўся на 3,1 % пры прагнозе 2,7 %. Хто ўнёс уклад у гэтую скарбонку, у інтэрв’ю «Першаму інфармацыйнаму» распавёў першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун.

Традыцыйныя лідары

— Старт, сапраўды, нядрэнны: апярэджанне прагнознага графіка на 0,4 %, — падкрэсліў у пачатку гутаркі Андрэй Картун.

Ён адзначыў, што ўклад у гэты рост унеслі чатыры галіны: будаўніцтва, прамысловасць, інфармацыя і сувязь і гандаль.

— Будаўніцтва — галоўны драйвер, які паўплываў на тое, каб ВУП быў вышэйшы за прагнозныя значэнні. Тэмп росту па будаўніцтве 115,6 % — гэта істотна, — акцэнтаваў увагу прадстаўнік Мінэканомікі.

І тут значны ўклад унеслі такія складнікі, як будаўніцтва жылля і дарог.

Андрэй Картун адзначыў, што аперажальнымі тэмпамі ідзе будаўніцтва жылля — тэмп росту склаў 118 %. Больш за 900 тысяч квадратных метраў жылля ўведзена ў эксплуатацыю ў першым квартале 2025-га.

Яшчэ адзін складнік, які паўплываў на пазітыўныя паказчыкі, — будаўніцтва дарог. Па выніках першага квартала тут назіраецца тэмп росту большы за 122 %.

Што датычыцца гандлю, то, паводле даных Белстата, яго тэмп росту за першы квартал 2025 года склаў 103,3 %.

ІТ-сектар ажывае

У ліку драйвераў — сфера інфармацыі і сувязі. Так, за тры месяцы з пачатку года тэмп росту гэтай галіны дасягнуў паказчыка 106,1 %.

Першы намеснік міністра расказаў, што пачынаючы з другой паловы мінулага года ІT-сфера выйшла на ўстойлівы рост. Добрым сігналам, на яго думку, можна лічыць рост колькасці занятых:

— За мінулы год прырост ІT-спецыялістаў у галіне — болей за паўтары тысячы. Думаю, што з улікам тых мер, якія прымаюцца для павелічэння ўнутранага попыту на ІT-прадукты, у гэтай сферы ёсць усе шанцы стаць, як і некалькі гадоў таму, адным з ключавых драйвераў эканомікі.

Гаворачы аб пераарыентацыі экспартных патокаў у ІT-сферы, Андрэй Картун растлумачыў, што калі да 2022 года асноўнымі спажыўцамі былі краіны ЕС і ЗША, то цяпер — карціна іншая:

— Значны рост удзельнай вагі па экспарце адзначаецца ў краіны СНД.

Што датычыцца спажывання ІТ-прадукту ў Беларусі, ён адзначыў, што ўнутраны попыт сфармаваўся і хутка расце:

— Перад сабой, у тым ліку ў праграмных дакументах, мы ставім амбіцыйныя мэты: рост лічбавай эканомікі, дабаўленай вартасці.

Акцэнт — на рэгіянальную ініцыятыву

Закранаючы інвестыцыі ў асноўны капітал, першы намеснік міністра эканомікі адзначыў, што за першы квартал 2025-га тут таксама адбыўся рост больш чым на 18 %.

За кошт чаго?

— Набыццё абсталявання займае каля 40 % ва ўдзельнай вазе ўсіх інвестыцый — машыны і абсталяванне. Гэта актыўная частка, якая будзе генерыраваць дабаўленую вартасць, уплывае на прадукцыйнасць і магутнасць прадпрыемства, — растлумачыў Андрэй Картун.

Гаворачы пра інвестпраекты, ён адзначыў, што важнае значэнне мае ініцыятыва «Адзін раён — адзін праект», у партфелі якой больш за 200 праектаў.

— Мы іх будзем завяршаць. Паралельна запусцілі яшчэ адзін прадукт — «Рэгіянальная ініцыятыва», які не прывязаны да пэўнага рэгіёна, — і перагледзелі крытэрыі. 

У «Рэгіянальную ініцыятыву» могуць трапіць праекты не толькі вытворчай накіраванасці. Стаўку зрабілі таксама і на паслугі — перш за ўсё турызм, — распавёў прадстаўнік Мінэканомікі.

Паводле яго слоў, па выніках мінулых трох месяцаў у партфелі 30 праектаў, якія прайшлі адбор, яшчэ столькі ж заявак разгледжваецца.

— Нагадаю, «Рэгіянальная ініцыятыва» рэалізоўваецца праз Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, Банк развіцця і іншыя банкі, — падсумаваў Андрэй Картун.

Звязда, 5 траўня 2025
 
Дата публикации:05.05.2025
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:13
 
Ключевые слова:
ВВП Инвестиции Строительство Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме