https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадстаўнік МЗС: БелГПП адыгрывае актыўную ролю ў асваенні прадпрыемствамі новых рынкаў


Абласны сход членаў Беларускай гандлёва-прамысловай палаты па выбарах дэлегатаў XII з’езда БелГПП адбыўся ў Магілёве, паведамілі ў прэс-службе Палаты.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар, намеснік дырэктара Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці — начальнік упраўлення каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Яраслаў Міцкевіч, а таксама больш за 120 прадстаўнікоў прадпрыемстваў — членаў БелГПП.

Руслан Страхар адзначыў ролю БелГПП і яе абласнога аддзялення ва ўстанаўленні і развіцці міжнародных і міжрэгіянальных эканамічных сувязей, павышэнні экспартнага патэнцыялу вобласці, выказаў пажаданне развіваць новыя формы ўзаемадзеяння з бізнесам і садзейнічання выхаду на новыя рынкі. Таксама ён адзначыў, што органы кіравання Магілёўскай вобласці заўсёды гатовы ўключыцца ў працэс падтрымкі прадпрыемстваў па пошуку партнёраў для супрацоўніцтва за мяжой.

Старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў падвёў вынікі ключавых напрамкаў работы палаты за тры гады, адзначыўшы, што ў гэты няпросты для бізнесу перыяд БелГПП актыўна шукала і ўкараняла новыя метады і фарматы работы, пашырала і асучаснівала паслугі па падтрымцы прадпрыемстваў-членаў і пашырэнні беларускага экспарту.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў сходу, прадстаўнік МЗС Яраслаў Міцкевіч адзначыў актыўную ролю БелГПП у працэсах асваення беларускімі прадпрыемствамі новых рынкаў збыту і наладжвання партнёрскіх сувязей з замежнымі кампаніямі.

Удзельнікі абласнога сходу заслухалі справаздачу генеральнага дырэктара Магілёўскага аддзялення БелГПП Генадзя Чорнага аб рабоце ўнітарнага прадпрыемства ў 2019-2022 гадах. Ён адзначыў дадатную дынаміку развіцця аддзялення, дзейнасць якога папярэднія тры гады была накіравана на аказанне максімальнай падтрымкі бізнесу ў пераадоленні цяжкасцей, павышэнне экспартнага патэнцыялу рэгіёна. Генеральны дырэктар запэўніў, што гэты прыярытэт захаваецца і ў будучай дзейнасці аддзялення.

Па выніках галасавання выбраны 14 дэлегатаў, якія будуць прадстаўляць бізнес Магілёўскай вобласці на з’ездзе. У рамках абласнога сходу таксама адбылося ўзнагароджванне прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці — дыпламантаў рэспубліканскага конкурсу «Лепшы экспарцёр 2021 года» і ўручэнне пасведчанняў новым членам БелГПП у рэгіёне.

Чарговы з’езд Беларускай гандлёва-прамысловай палаты склікаецца рашэннем Савета Палаты 5 кастрычніка 2022 года. На мерапрыемстве будуць разгледжаны вынікі дзейнасці БелГПП за тры апошнія гады і вызначаны напрамкі далейшай работы.

Звязда, 30 жніўня 2022
 
Дата публикации:30.08.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1019
 
Ключевые слова:
Торгово-промышленная палата Магілёўшчына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме