https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сыход еўрапейскіх гандлёвых сетак - гэта не страта, а свабодная ніша для нашых вытворцаў прадукцыі дрэваапрацоўкі і мэблі


Такім меркаваннем падзяліўся намеснік прэм`ер-міністра Юрый Назараў пры наведванні ААТ "Гомельдрэў".
Віцэ-прэм`ер азнаёміўся з бягучай работай прадпрыемства, рэзервамі для нарошчвання аб`ёмаў вытворчасці мэблі і павелічэння паставак на экспарт і задавальнення ўнутранага попыту. Ён вывучыў асартымент у фірменным магазіне "Гомельдрэва", а таксама асаблівасці вытворчасці ў цэхах.

На прадпрыемстве запэўнілі, што шматгадовы вопыт на рынку мэблі, сучасныя тэхналогіі, дызайнерскія распрацоўкі, стандарты якасці даюць магчымасць нарошчваць аб`ёмы продажаў на ўнутраным рынку. Таксама паспяхова пашыраецца прысутнасць прадукцыі на знешніх рынках, расце геаграфія паставак. Са многімі партнёрамі прадпрыемства звязваюць дзелавыя і дружалюбныя адносіны на працягу дзесяцігоддзяў.

Паводле слоў Юрыя Назарава, санкцыйны націск з боку ЕС у выглядзе спынення дзеяння лясных сертыфікатаў (FSC) і абмежавання паставак з Беларусі прадукцыі дрэваапрацоўкі пэўных таварных кодаў не магло не адбіцца на рабоце прадпрыемстваў лесапрамысловага комплексу. "Паколькі мы актыўна працавалі на рынках ЕС гістарычна. Пры гэтым сітуацыю нельга назваць крытычнай. Вызначальным фактарам тут з`яўляецца збалансаваная геаграфічная структура экспарту прадукцыі дрэваапрацоўкі па прынцыпе прыблізна роўнага размеркавання долей рынкаў: ЕАЭС - ЕС - і іншых краін, уключаючы краіны Азіі і Афрыкі. Так, стаіць задача пераразмеркаваць каля 30 працэнтаў экспартных патокаў", - адзначыў ён.

Паводле ацэнкі віцэ-прэм`ера, беларускім вытворцам трэба актыўней праяўляцца на ўласным рынку ў частцы імпартазамяшчэння. "Сыход еўрапейскіх гандлёвых сетак - гэта не страта, на мой погляд, а свабодная ніша для нашых вытворцаў прадукцыі дрэваапрацоўкі і мэблі. Калі раней яны рэалізоўвалі сваю прадукцыю праз вядомага пасрэдніка, то цяпер будуць працаваць прама, рэалізуючы тыя ж вырабы ў сваіх магазінах, у тым ліку праз інтэрнэт. І пакупнік ад гэтага толькі выйграе, таму што цана будзе адпаведная", - падкрэсліў ён.

Як прыклад, Юрый Назараў прывёў нядаўна адкрыты мэблевы шоўрум "Івацэвічдрэў" у Мінску, дзе прадстаўлена прадукцыя ўсяго дрэваапрацоўчага холдынга: драўняныя пліты (ДСП, МДФ), падлогавыя пакрыцці і мэбля. "Попыт унутры краіны на гэтыя тавары ёсць і яго неабходна задаволіць за кошт уласных вытворчасцей. У гэтым плане паказальная работа "Івацэвічдрэва": аб`ёмы рэалізацыі мэблі на ўнутраным рынку прырастаюць кожны месяц у два разы. І плітная, і мэблевая вытворчасць загружаюцца - і пытанні экспарту ўжо не такія праблематычныя. У гэтым жа напрамку рухаюцца і іншыя вытворцы. У існуючай сітуацыі важна прадаўжаць спакойна працаваць", - расказаў ён.

ААТ "Гомельдрэў" - адно з буйнейшых і старэйшых мэблевых прадпрыемстваў у рэспубліцы, прысутнічае на рынку з 1879 года. Вытворчая праграма прадпрыемства ўключае поўны цыкл вырабу прадукцыі: ад лесанарыхтоўкі, лесапілавання, сушкі, дрэваапрацоўкі да гатовых відаў і ўзораў вырабаў. Сёння тут выпускаюць больш за 300 найменняў мэблі, больш за 150 узораў драўнянага багету, фанеру, пліты МДФ (шліфавальныя і ламініраваныя), ламініраваныя падлогавыя пакрыцці, паркет штучны і паркетную дошку, шпон струганы, піламатэрыялы, дэталі профільныя і шмат іншага.

28 ліпеня 2022, Гомель
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.07.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1245
 
Ключевые слова:
Деревообработка Диверсификация Экспорт Евросоюз Санкции Мебель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме