https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь гатова пастаўляць у Таджыкістан халяльную прадукцыю


Аб гэтым на пасяджэнні беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.
«Мы гатовы да нарошчвання экспарту ў Таджыкістан беларускіх прадуктаў, у тым ліку сертыфікаваных па стандартах „Халяль“. У гэтай галіне намі праведзена карпатлівая работа. Нас сертыфікавала аўтарытэтная халяльная кампанія ў ААЭ, і цяпер мы можам пастаўляць нашу прадукцыю ў краіны мусульманскага свету», — расказаў міністр.

Таксама ў сваім уступным слове ён адзначыў патэнцыял росту паставак племянной буйной рагатай жывёлы беларускай селекцыі і магчымасць забяспечыць таджыкскіх аграрыяў высокапрадукцыйным, збалансаваным камбікормам і прымесямі.

«Ва ўмовах усё большай нестабільнасці ў свеце нам неабходна наладзіць сумесную работу па нарошчванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Наша краіна зацікаўлена ў забеспячэнні Таджыкістана беларускай кар’ернай і будаўнічай тэхнікай такіх заводаў, як БелАЗ і МАЗ. Таксама мы прапануем прадоўжыць пастаўкі ў Таджыкістан пасажырскай тэхнікі „Белкамунмаша“ для развіцця гарадскога транспарту», — падкрэсліў Ігар Брыло.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання выказаў зацікаўленасць у далейшым пашырэнні напрамкаў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Таджыкістанам: «Упэўнены, што ў нас ёсць рэзервы для забеспячэння росту ўзаемных паставак тавараў».

Пасля заканчэння пасяджэння міністрамі дзвюх краін было падпісана базавае пагадненне паміж ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і ДАБ Рэспублікі Таджыкістан «Аманатбанк» аб экспартным крэдытаванні беларускіх паставак.

У 2021 годзе тавараабарот Беларусі з Таджыкістанам склаў больш за $126 млн і ў параўнанні з 2020 годам павялічыўся на 12,6 працэнта, а экспарт склаў крыху больш за $122 млн (рост на 11,1 працэнта).

Звязда, 8 чэрвеня 2022
 
Дата публикации:08.06.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1076
 
Ключевые слова:
Таджикистан Халал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме