https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Генеральны сакратар ААН выступіў за прысутнасць харчавання і ўгнаенняў з Беларусі на сусветных рынках


Генеральны сакратар ААН Антоніў Гутэрыш выступіў за прысутнасць харчавання і ўгнаенняў з Беларусі на сусветных рынках. Аб гэтым ён заявіў 5 мая на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН па Украіне.
«Прадметнае рашэнне глабальнага харчовага крызісу прадугледжвае рэінтэграцыю сельгасвытворчасці Украіны, а таксама вытворчасці прадуктаў харчавання і ўгнаенняў у Расіі і Беларусі ў сусветныя рынкі», — заявіў генеральны сакратар ААН.

«Нягледзячы на вайну, я зраблю ўсё магчымае, каб падтрымаць дыялог для таго, каб гэта стала рэальнасцю», — дадаў Антоніу Гутэрыш.

Тэму санкцый, у тым ліку закранулі сферу паставак калійных угнаенняў на сусветныя рынкі, 5 мая ў інтэрв’ю Associated Press закрануў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. «У Еўропе, Амерыцы, дапусцім, нас блакуюць па пастаўках беларускіх мінеральных угнаенняў. Ну паслухайце, у Амерыцы яны сёння вельмі запатрабаваныя. Цэны папаўзлі не толькі на нафту, газ і мінеральныя ўгнаенні, але і на прадукты харчавання. У Еўропе тым больш. Чаму мы як дурні ўперліся ілбамі і санкцыямі адзін аднаго пачынаем дубасіць?»- заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што ў цяперашніх абставінах удаецца знаходзіць развязкі, выбудоўваць лагістыку і пастаўляць прадукцыю. «Літва, Латвія зачынілі парты для нашых грузаў. Гасподзь з імі, мы ў Расію пераарыентуемся і цяпер грузім. У тым ліку і калій пачалі грузіць. З нафтапрадуктамі разабраліся», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што санкцыі негатыўна адбіваюцца на простых людзях еўрапейскіх краін: «Ну навошта гэта трэба, я не разумею, навошта трэба, каб літоўцы, латышы прыязджалі з бочачкамі, бочкамі і каністрамі запраўляліся ў нас дызелем і бензінам (у нас танней)? Гэта ненармальна. Каму гэта выгадна? Палітыка».

Звязда, 6 траўня 2022
 
Дата публикации:06.05.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1009
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Энергоносители Удобрения Санкции ООН
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме