https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БНК прадала на ўкраінскім рынку ў 4 разы больш авіяпаліва


Пастаўкі авіяцыйнага паліва за восем месяцаў бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам павялічыліся дзякуючы тэндэрам украінскага міністэрства абароны.
Беларуская нафтавая кампанія за студзень-жнівень 2021 года паставіла на ўкраінскі рынак 42 тысячы тон авіяцыйнага паліва, што ў чатыры разы больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года (11 тысяч тон), піша аналітычнае выданне Еnkorr.

Дзякуючы гэтаму за справаздачны перыяд доля беларускага авіяпаліва на рынку Украіны павялічылася з 14% да 47%. Пры гэтым 65% паставак або 27,6 тысяч тон паліва БНК паставіла ў жніўні бягучага года.

"Гэта, у першую чаргу, выклікана правядзеннем шэрагу тэндэраў міністэрства абароны Украіны, па якіх ведамства закупіла больш за 43 тысяч тон рэсурсу", - тлумачыць украінскае выданне.

Цікава, што за восем месяцаў гэтага года Украіна імпартавала 90 тысяч тон авіяцыйнага паліва, што на 21% больш, чым за такі ж перыяд у 2020 годзе (74,2 тысячы тон). У той жа час пастаўкі авіягазу з Літвы зменшыліся на 29% - да 32 тысяч тон.

Беларускія НПЗ займаюць дамінуючае становішча на ўкраінскім рынку нафтапрадуктаў пасля таго, як афіцыйны Кіеў увёў дадатковыя перашкоды для паставак нафтахімічнай прадукцыі, вырабленай у Расіі.

Беларуская нафтавая кампанія таксама патрапіла пад дзеянне амерыканскіх санкцый, але пакуль, як можна меркаваць па інфармацыі Еnkorr, не адчула на сабе паўнату іх уздзеяння.

Мінск, 14 верасня 2021
Sputnik
 
Дата публикации:14.09.2021
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:308
 
Ключевые слова:
Украина Авиатопливо Белнефтехим Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме