https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Камунарка" ў студзені-верасні павялічыла экспарт на 6 адсоткаў


Кандытарская фабрыка "Камунарка" ў студзені-верасні павялічыла экспарт на 6 працэнтаў, паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Іван Данчанка ў час XXX Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2020".
"Выпрабаванне пандэміяй мы пераадолелі паспяхова. Фабрыка ў студзені-верасні павялічыла вытворчасць на 3,2 працэнта. Продажы выраслі на 4 працэнты, экспарт - на 6 працэнтаў, зарплата - на 14 працэнтаў. Акрамя таго, фабрыка займаецца інвестыцыйнымі праектамі. Мы цалкам гатовы да навагодняй кампаніі. Таму трэба працаваць, знаходзіць новыя рынкі збыту. Самы вялікі для нас, вядома, рынак Расіі: яго доля ў нашых пастаўках сёння каля 75 працэнтаў. Мы прадстаўлены ва ўсіх федэральных акругах і практычна ва ўсіх суб`ектах РФ. У Маскве з 1 кастрычніка пачне працаваць наша кампанія - таварыства з абмежаванай адказнасцю. Аб`ём нашага экспарту ў Расію складае 1,8 млрд расійскіх рублёў", - расказаў Іван Данчанка.

"Камунарка" актыўна асвойвае кітайскі напрамак: нягледзячы на пандэмію экспарт у Кітай за 9 месяцаў вырас у 1,5 раза. "Калі б не COVID-19, гэтыя лічбы маглі быць і большымі. Дарэчы, мы зрабілі малочны шакалад з карамеллю і арэхамі, які арыентаваны менавіта на кітайскі рынак", - дадаў гендырэктар.

У Беларусі нядаўна быў створаны Савет дырэктараў кандытарскай галіны. Старшынёй выбраны генеральны дырэктар СП ААТ "Спартак" Алег Жыдкоў. У савет таксама ўвайшлі кіраўнікі СААТ "Камунарка", ААТ "Кандытарская фабрыка "Слодыч", ААТ "Чырвоны харчавік", ААТ "Чырвоны мазыранін", ААТ "Конфа", ААТ "Мазырсоль". Адной з галоўных задач структуры будзе каардынацыя работы, адкрыццё новых рынкаў збыту і развіццё кандытарскай галіны.

"Гэта дасць магчымасць павысіць канкурэнтаздольнасць беларускіх кандытараў. Мы вызначым кансалідаваныя падыходы на ўнутраным рынку, адзіную камерцыйную палітыку. У парадку дня таксама пытанні тэхнічнага рэгулявання, тэхрэгламентаў, стандартаў, аднастайнасці з нашымі канкурэнтамі ў ЕАЭС", - адзначыў Іван Данчанка.

29 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.09.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:560
 
Ключевые слова:
Кондитерская промышленность Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме