https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Холдынг дрэваапрацоўкі Borwood пачаў пастаўкі ў Мексіку і Ірландыю


Аб гэтым паведамілі ў холдынгу.
«Холдынг Borwood аднаўляе аб’ёмы продажу на знешніх рынках пасля спаду попыту, выкліканага пандэміяй і каранціннымі мерамі ў шэрагу замежных дзяржаў. У чэрвені „Беларуская лясная кампанія“ — адзіны аператар продажаў плітнай прадукцыі холдынга Borwood экспартавала тавараў на 49,3 працэнта больш, чым у маі. Адносна мая ў чэрвені больш як у два разы (у вартасным выражэнні ў доларах ЗША) выраслі адгрузкі ў Арменію, Вялікабрытанію, Данію, Егіпет, Кыргызстан, Румынію, Таджыкістан і Харватыю. У час работы па дыверсіфікацыі паставак у I паўгоддзі адкрыты новыя рынкі збыту: пачаты пастаўкі фанеры ў Мексіку і пліт МДФ у Ірландыю», — расказалі ў холдынгу.

Пашыраецца асартымент прадукцыі прадпрыемстваў холдынга. У чэрвені прадпрыемства «Віцебскдрэў» запусціла вытворчасць вільгацеўстойлівых пліт МДФ, на «Мастоўдрэў» апрабавана плёнка рознай шчыльнасці і колеру для ламінацыі фанеры. У ліпені «Мазырскі ДАК» уводзіць у эксплуатацыю чатыры новыя сушыльныя камеры італьянскай вытворчасці.

Холдынг Borwood аб’ядноўвае дзевяць вытворчых прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі, лесанарыхтоўчае прадпрыемства і адзінага аператара па рэалізацыі прадукцыі («Беларуская лясная кампанія»). Функцыі кіруючай кампаніі холдынга ўскладзены на даччыную структуру Банка развіцця Беларусі — УП «БР-Кансалт». Больш за 80 працэнтаў прадукцыі прадпрыемстваў холдынга пастаўляецца на экспарт у больш як 40 краін.

Звязда, 14 ліпеня 2020
 
Дата публикации:14.07.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:427
 
Ключевые слова:
Деревообработка Белорусская лесная компания Borwood Пандемия Карантин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме