https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


СЗАТ "БЕЛДЖЫ" ў І квартале 2020 года павялічыла экспарт у Расію ў 2,5 раза


Аб гэтым паведамілі на заводзе.
Паводле даных прадпрыемства, у першым квартале бягучага года выраблена 5059 аўтамабіляў, што ў 1,6 раза перавышае паказчык аналагічнага перыяду 2019 года. Усяго рэалізавана 5230 машын (у 1,8 раза больш, чым за студзень-сакавік 2019 года). У Беларусі прададзена 2525 аўто (вышэй у 1,4 раза). Пастаўкі на расійскі рынак павялічыліся ў 2,5 раза, за першы квартал туды экспартавана 2705 аўтамабіляў.

Раней на заводзе "БелДжы" былі прадстаўлены новы красовер Geely Coolray, а таксама электрамабіль Geely Geometry A.

"У электрамабілі ёсць адаптыўны круіз-кантроль, сістэма аўтаматычнай паркоўкі, утрымання ў паласе і распазнавання дарожных знакаў. У канструкцыі выкарыстаны сучасныя матэрыялы і канструктыўныя рашэнні", - падкрэслілі на прадпрыемстве.

У пачатку красавіка паступіў у продаж Geely Atlas з мультымедыйнай сістэмай "Яндэкс. Аўто".

"Гэта зручны і эрганамічны бартавы камп`ютар з патрэбнымі ў дарозе функцыямі. Інтэрфейс зроблены так, каб вадзіцель адначасова мог працаваць з некалькімі сэрвісамі. Напрыклад, сачыць за навігатарам і пераключаць трэкі. Калі ў неактыўнага сэрвісу з`яўляецца інфармацыя, можна ўбачыць паведамленне на экране. Так, праграма папярэдзіць пра снег або моцны вецер, а навігатар - пра рамонтныя работы або абмежаванне скорасці. Бартавым камп`ютарам можна кіраваць пры дапамозе рук або голасу", - расказалі на заводзе.

У бягучым годзе "БЕЛДЖЫ" плануе рэалізаваць 28 тыс. аўтамабіляў, з іх 18 тыс. прадугледжваецца паставіць у Расію і 10 тыс. адзінак тэхнікі прадаць на ўнутраным рынку.

8 красавіка 2020, Мінск
Юлія Неманкова - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.04.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:366
 
Ключевые слова:
Автопром Geely БелДжи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме