https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі дзяржава будзе кампенсаваць экспарцёрам да 50 працэнтаў выдаткаў на замежныя выстаўкі і сертыфікацыю


Гэта прадугледжана ўказам нумар 412 "Аб падтрымцы экспарту", які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 14 лістапада, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент накіраваны на змяншэнне выдаткаў беларускіх суб`ектаў гаспадарання і тым самым стварэнне дадатковых умоў для павелічэння аб`ёмаў экспарту тавараў і паслуг.

"Указам укараняюцца інструменты падтрымкі экспарту, якія шырока прымяняюцца дзяржавамі - членамі Сусветнай гандлёвай арганізацыі, у тым ліку партнёрамі Беларусі па Еўразійскім эканамічным саюзе. У прыватнасці, прадугледжваецца магчымасць кампенсацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту да 50 працэнтаў выдаткаў экспарцёраў па ўдзеле ў міжнародных спецыялізаваных выстаўках у замежных дзяржавах, што дасць магчымасць наладзіць ім прамыя кантакты з патэнцыяльнымі спажыўцамі і ацаніць канкурэнтаў", - расказалі ў прэс-службе.

Аналагічная магчымасць кампенсацыі выдаткаў прадугледжана па правядзенні ацэнкі адпаведнасці прадукцыі ў замежных дзяржавах. Праходжанне сертыфікацыі за мяжой, як правіла, даволі складанае з фінансавага і арганізацыйнага пунктаў гледжання, асабліва для малога і сярэдняга бізнесу, доля якога паступова ўзрастае ў беларускім экспарце.

14 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.11.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:439
 
Ключевые слова:
Экспорт Выставка "Купляйце беларускае!" Компенсация Сертификация Расходы Сертификация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме