https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Пінскдрэў" закрыў запалкавую фабрыку, якая існавала з канца XIX ст.


ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў" наладзіць вытворчасць корпуснай мэблі на плошчах рэструктурызаванай запалкавай фабрыкі, паведаміў дырэктар па працы з персаналам холдынгу Мікалай Трушко.
"Вытворчасць запалак стала нерэнтабельнай, попыт на іх упаў. У верасні работнікаў запалкавай фабрыкі (356 чалавек) папярэдзілі, што яна будзе рэструктурызавана. Пагутарылі з кожным, прапанавалі пераход з навучаннем на іншыя вытворчасці. Такой магчымасцю скарысталіся каля 200 чалавек. З 3 студзеня яны як вучні будуць выконваць новую працу і тры месяцы атрымліваць сярэднюю зарплату па "запалцы". Упэўненыя, на працягу двух-трох месяцаў гэтыя работнікі выйдуць на нормы па новых спецыяльнасцях", - сказаў Мікалай Трушко. Асобным загадам 14 чалавек (у асноўным перадпенсійнага ўзросту) аформлены на іншыя прадпрыемствы холдынгу без навучання.

З прапанаванымі ўмовамі не пагадзіліся 65 чалавек: хтосьці вырашыў не працягваць кантракт, з іншымі спынены працоўныя адносіны па пагадненні бакоў.

"Гэтыя людзі самастойна знайшлі сабе працу. На запалкавай фабрыцы яшчэ лічацца 29 жанчын, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем. Перавядзем іх з папярэдняй згоды на іншыя прадпрыемствы "Пінскдрэва". Вакансій дастаткова", - падкрэсліў дырэктар па працы з персаналам.

Запалачнікаў размеркавалі на 18 прадпрыемстваў холдынгу. Большасць людзей перайшлі на Гарадзішчанскую мэблевую фабрыку, лесапільны і фанерны заводы, фабрыку мяккай мэблі, экспартнай мэблі, крэсельную фабрыку, службу пагрузкі і ў пазаведамасную ахову. Пры гэтым запалкавая фабрыка працягвае працаваць, у аддзеле нарыхтоўкі шпону працуе 21 чалавек. Пра тэрміны спынення яе дзейнасці не паведамляецца. На вызваленых плошчах наладзяць вытворчасць корпуснай мэблі, у першую чаргу крэслаў.

"Пытанне рэструктурызацыі запалкавай фабрыкі знаходзіцца на кантролі ў кіраўніцтва Пінскага гарвыканкама. Адміністрацыі прадпрыемства было даручана правесці інфармацыйна-тлумачальную працу з кожным работнікам фабрыкі, сачыць за сітуацыяй з далейшым працаўладкаваннем людзей. Скаргаў з гэтай нагоды нам не паступала", - паведамілі ў гарвыканкаме.

Запалкавая фабрыка працавала ў Пінску з канца XIX стагоддзя.

БЕЛТА, 3 студзеня 2020
 
Дата публикации:03.01.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:281
 
Ключевые слова:
Пінск Спичечная фабрика Рынок труда Реконструкция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме