https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БелАЗ пачаў пастаўкі 90-тонных самазвалаў для расійскага Прамыслова-металургічнага холдынга


Аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве.
БелАЗ пачаў пастаўкі 90-тонных самазвалаў для ўчастка "Коксавы", што ўваходзіць у Прамыслова-металургічны холдынг Расіі.

Больш за палавіну пастаўленай у гэтым годзе партыі тэхнікі сабрана і працуе. Усяго ў адпаведнасці з дагаворам, падпісаным у чэрвені ў час міжнароднай выставы "Вугаль Расіі і Майнінг-2019" у Новакузнецку, на расійскае прадпрыемства да канца бягучага года паступіць 21 кар`ерны самазвал БЕЛАЗ-75581 і 10 - БЕЛАЗ-75585.

Новыя машыны дадуць магчымасць цалкам мадэрнізаваць парк грузападымальнай тэхнікі ўчастка.

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" (Жодзіна) - буйнейшы сусветны вытворца кар`ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, што прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах.

Кампанія першай на сусветным рынку кар`ернай тэхнікі прапанавала 90-тонны кар`ерны самазвал з электрамеханічнай трансмісіяй, задавольваючы попыт на тэхніку з нізкім сабекоштам эксплуатацыі і высокімі тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі.

14 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.08.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:395
 
Ключевые слова:
Новокузнецк Карьерный самосвал БелАЗ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме