https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" павялічылі экспарт прадукцыі ў краіны ЕС амаль у 1,5 разу


За студзень—верасень 2018 года арганізацыі канцэрна "Беллеспаперапрам" паставілі на рынкі краін Еўрапейскага саюза прадукцыі на 176,3 млн долараў ЗША, на 45,7% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Як адзначыла прэс-служба ведамства, сярод асноўных партнёраў прадпрыемстваў канцэрна спажыўцы з Польшчы, куды пастаўлена прадукцыі на 84,2 млн долараў ЗША, Літвы (31,7 млн) і Германіі (12,1), а таксама Румыніі, Латвіі, Венгрыі, Чэхіі, Францыі і іншых краін. У цэлым прадукцыя пастаўляецца практычна ва ўсе краіны ЕС.

Найбольшую ўдзельную вагу ў відах экспартаванай у ЕС прадукцыі маюць драўняныя пліты (ДСП, ДВП), мэбля, фанера, папера і кардон. Акрамя таго, пастаўляюцца дзверы, вокны, розныя будаўнічыя канструкцыі, драўляныя хаты, піламатэрыялы, запалкі, шпалеры, драўнянае паліва, тара і іншая прадукцыя з драўніны і паперы.

У цэлым за дзевяць месяцаў бягучага года прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" экспартавалі прадукцыю на рынкі 57 краін на агульную суму 404 млн долараў ЗША, што на 34,9% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Экспарт паперы і кардону вырас на 64,7%, фанеры — на 44,4%, драўнянавалакністых пліт — на 41,9%, драўнянастружкавых пліт — на 17,3%, мэблі — на 16,5%.
З агульнага аб`ёму вырабленай за студзень—верасень прадукцыі 69% прадпрыемствы канцэрна рэалізавалі на знешніх рынках. За аналагічны перыяд мінулага года было экспартавана 65% вырабленай прадукцыі.

У цэлым, у студзені—верасні 2018 года арганізацыі галіны нарасцілі аб`ёмы вытворчасці прадукцыі да 968,8 млн рублёў, што на 17,5% больш, чым было выраблена ў аналагічным перыядзе мінулага года.

Рост аб`ёмаў вытворчасці дэманструюць прадпрыемствы абодвух сектараў: у дрэваапрацоўцы, уключаючы вытворчасць мэблі, прадукцыі выпушчана на 18,2% больш, у цэлюлозна-папяровай вытворчасці — на 22,4% больш.

За 9 месяцаў прадпрыемствы канцэрна для вытворчасці прадукцыі выкарыстоўвалі (перапрацавалі) 3,8 млн куб метраў драўніны, што на 12% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Найбольшыя тэмпы росту аб`ёмаў вытворчасці дэманструюць вытворцы фанеры (на 72,1% больш) і драўнянавалакністых пліт (на 22,6%). Вытворчасць паперы і кардону вырасла на 20,7%, мэблі — на 16,3%, драўнянастружкавых пліт — на 6,1%.

Акрамя таго, на 13,3% павялічаная вытворчасць розных піламатэрыялаў, на 40,2% дранкі паліўнай, брыкетаў драўняных паліўных — на 27,6%, гранул паліўных (пелет) — на 8,9%.

За студзень—верасень прадпрыемствы таксама нарасцілі вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі на 32,5% да 368,1 млн долараў ЗША. Выпуск прадукцыі ажыццяўляўся па 38 таварных пазіцыях. Гэта сульфатная беленая цэлюлоза, розныя віды драўняных пліт, паперы, кардону, шпалер і іншыя тавары.

Рэнтабельнасць продажу ў цэлым па прамысловых арганізацыях канцэрна склала 8,3%, па прадпрыемствах з дзярждоляй больш за 50% — 9,3%, што вышэй за ўзровень мінулага года на 4,9 працэнтнага пункта.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 7 лістапада 2018
 
Дата публикации:07.11.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:576
 
Ключевые слова:
Деревообработка Беллесбумпром Статистика Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме