https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Стаў вядомы кошт беларускага электрамабіля


Навінку беларускага аўтапрама ў Акадэміі навук абяцаюць запусціць у масавую вытворчасць у бліжэйшы час.
Мадэль беларускага электрамабіля з`яўляецца цалкам айчыннай распрацоўкай, заявіў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў.

Паводле яго слоў, калі год таму была прадстаўлена мадэль на базе кітайскай машыны, "то зараз гэта, у прынцыпе, цалкам нашы распрацоўкі і наша ўсё начынне - ад рухавіка і ўключаючы ўсе астатнія сістэмы".

Праўда, як прызнаў акадэмік, адзінае, што пакуль не ўдалося асвоіць беларускім распрацоўшчыкам - гэта штампоўка кузава. У планах у Акадэміі навук - арганізацыя невялікай вытворчасці электрамабіляў.

У далейшым вытворчасць можа быць арганізавана на адным з прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у структуру Міністэрства прамысловасці Беларусі.

Палічылі беларускія акадэмікі і прыблізны кошт аўтамабіля пасля таго, як ён будзе запушчаны ў масавую вытворчасць.

"Ён (электрамабіль) будзе бюджэтны, даступны. Я мяркую, у межах, можа быць, 15-16 тысяч долараў. У нашых планах зрабіць з часам і прадстаўнічага класа", - падзяліўся планамі Уладзімір Гусакоў.

Мінск, 19 лістапада 2018
Sputnik
 
Дата публикации:19.11.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:470
 
Ключевые слова:
Электромобиль Автопром
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме