https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў студзені-красавіку вырас на 9,3 працэнта


Аб гэтым паведаміў 5-га чэрвеня міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Белагра-2018".
"Аграпрамысловы комплекс Беларусі па выніках работы за пяць месяцаў дэманструе дадатную дынаміку свайго развіцця. Валавая прадукцыя ва ўсіх катэгорыях узрасла на 3,5 працэнта.

Пры гэтым забяспечаны рост вытворчасці малака на 80 тыс. т, мяса - на 8 тыс. т. Гэта дало магчымасць забяспечыць сыравінай нашы перапрацоўчыя прадпрыемствы, забяспечыць прадуктамі харчавання ўнутраны рынак і прадаць лішкі за межы краіны.

За студзень-красавік рэалізавана за мяжу харчовай прадукцыі на суму $1,644 млрд - на $140 млн больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (на 9,3 працэнта)", - сказаў Леанід Заяц.

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2018" адкрылася сёння ў гандлёва-лагістычным цэнтры "Глобус Парк" у аграгарадку Шчомысліца Мінскага раёна.

Удзел у выстаўцы прымаюць 536 кампаній з 28 краін, сярод якіх Аўстрыя, Вялікабрытанія, Германія, Данія, Іспанія, Італія, Польшча, Расія, ЗША, Украіна, Фінляндыя.

Калектыўныя экспазіцыі прэзентавалі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, канцэрн "Белдзяржхарчпрам", Белкаапсаюз і іншыя міністэрствы і ведамствы Беларусі.

Асобнымі экспазіцыямі прадстаўлены прадпрыемствы Чэхіі, Індыі, Пакістана.

Акрамя "Белагра-2018" у час Беларускага аграпрамысловага тыдня з 5 па 10 чэрвеня ў Мінскім раёне праходзяць міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі "Белферма", "Белпрадукт", "Прадмаш. Холад. Упак".

5 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.06.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:691
 
Ключевые слова:
Выставка Шчомысліца Продовольственная безопасность "Белагро-2018"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме