https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі пастаўлена задача выйсці на $100 млн па экспарце прадуктаў харчавання ў Кітай


Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" намеснік прэм`ер-міністра Міхаіл Русы.
"Наша прадукцыя сёння адпраўляецца прыкладна ў 80 краін. Але размова ідзе іншым разам пра дзясяткі тон, а трэба выходзіць на мільёны. Адзін з асноўных напрамкаў - рынак Кітая. Пакуль робім першыя крокі. У мінулым годзе прадалі туды прадукцыі на $17 млн. Ставім задачу ў бягучым годзе выйсці на $100 млн продажу прадуктаў харчавання ў Кітай, які ў гэтым зацікаўлены. Якасць іх задавольвае", - сказаў Міхаіл Русы.

Больш за 30 айчынных прадпрыемстваў розных напрамкаў ужо атэставаны для паставак сваёй прадукцыі ў Паднябесную.

"Першае, нельга пакідаць рынкі, на якіх ужо стаім. Другое, трэба выходзіць на рынкі трэціх краін: Сірыя, Егіпет, Турцыя. Мы працуем і з еўрапейскімі рынкамі, у ЗША пастаўляецца прадукцыя", - адзначыў Міхаіл Русы.

2 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.03.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:735
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Продукты питания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме