https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам" у студзені павялічылі экспарт мэблі на 37% да 10,4 млн долараў


Аб гэтым паведаміла прэс-служба ведамства.
"Цяпер перад прадпрыемствамі канцэрна пастаўленая задача па актыўным асваенні еўрапейскага рынку. У 2017 годзе ў гэтым кірунку ўжо атрыманы пэўны вынік. Пастаўкі мэблі ў краіны Еўрапейскага саюза павялічыліся на 23,6%, — адзначыла прэс-служба. — Значных поспехаў у гэтай працы дамаглося ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў". У агульным аб`ёме экспарту холдынгу амаль 34% прыпадае на Еўрапейскі саюз. Два гады таму было 17,3%.

Паводле інфармацыі канцэрна, у 2017 годзе з усяго аб`ёму вырабленай мэблі больш за 67% было пастаўлена на знешнія рынкі — у 34 краіны. Аб`ём паставак склаў 111,6 млн долараў ЗША, што на 24,4% больш, чым у 2016 годзе.

На думку ведамства, перспектыўным напрамкам з`яўляецца стварэнне экспартна арыентаваных мэблевых прадпрыемстваў з еўрапейскім капіталам на тэрыторыі краіны. І такое прадпрыемства ў рэспубліцы будзе створанае ўжо у 2018 годзе на вытворчай базе ААТ "Івацэвічдрэў".

Адпаведнае пагадненне падпісанае паміж канцэрнам "Беллеспаперапрам" і еўрапейскай кампаніяй Polipol. У Івацэвічах будзе арганізаваная вытворчасць мяккай мэблі з арыенцірам на еўрапейскі рынак. Задзейнічаць у вытворчасці плануецца да 1.200 беларускіх спецыялістаў. Аб`ём пачатковых інвестыцый складзе 20 млн долараў ЗША. Кампанія мае намер ужо ў ліпені 2018 года на арандаваных вытворчых плошчах ААТ "Івацэвічдрэў" распачаць вытворчасць 8 тыс. камплектаў мяккай мэблі ў месяц і далей пабудаваць у Івацэвічах фабрыку плошчай 50 тыс. кв. м і выйсці ў 2020 годзе на аб`ёмы вытворчасці 20 тыс. камплектаў мэблі за месяц.

Прэс-служба адзначае, што мэблевыя прадпрыемствы канцэрна з`яўляюцца высокатэхналагічнымі і пастаянна працуюць над укараненнем новых тэхналогій у вытворчасць, усталёўваюць новае высокадакладнае аўтаматычнае абсталяванне, якое дазваляе дабівацца высокіх якасных характарыстык вырабаў.

"Якасць беларускай мэблі пацвярджае і попыт на яе на самых канкурэнтных еўрапейскіх рынках", — заявілі ў канцэрне.

Там у прэс-службе адзначылі, што мэбля — гэта прадукт глыбокай перапрацоўкі драўніны, ён мае найбольш высокі дабаўлены кошт. Так, пры перапрацоўцы аднаго кубаметра драўніны ў фанеру і пліту кошт таварнай прадукцыі ў сярэднім складае каля 100 долараў ЗША, пры вытворчасці мэблі з масіву драўніны кошт таварнай прадукцыі перавышае 1 тыс. долараў.

"Такім чынам, стратэгічнай задачай прадпрыемстваў канцэрна з`яўляецца атрыманне найбольшага эфекту ад перапрацоўкі драўніны шляхам развіцця мэблевых вытворчасцяў", — паведаміла прэс-служба.

У цяперашні час каля 20 вытворцаў мэблі, якія працуюць у сістэме канцэрна, вырабляюць 32% ад агульнага аб`ёму выпуску мэблі ў рэспубліцы.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 4 сакавіка 2018
 
Дата публикации:04.03.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:964
 
Ключевые слова:
Беллесбумпром Мебель Модернизация Евросоюз Деревообработка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме