https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да канца 2017 года ў Азербайджан будзе пастаўлена дадаткова 460 беларускіх трактароў


Пра гэта паведамляе тэлеканал СТВ.
Пры гэтым з пачатку года ў гэту краіну было адпраўлена ўжо больш за 1.000 адзінак тэхнікі.

У Азербайджане дзейнічае сумеснае зборачнае прадпрыемства на базе мясцовага аўтамабільнага завода ў Гянджы. Трактары, якія там збіраюцца, не толькі выкарыстоўваюцца на ўнутраным рынку, але і прадаюцца трэцім краінам. Так, у найбліжэйшы час чакаюцца першыя пастаўкі ў Турцыю.

Як паведаміў генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Фёдар Дамаценка, прадпрыемства падпісала кантракт з Азербайджанам аб пастаўцы тэхнікі, а таксама пратакол "аб ўваходжанні ў Турцыю". "Нашы партнёры будуць фінансаваць у аб`ёме да 5 млн долараў. Мы будзем туды ўваходзіць — прадстаўнікі з трактарнага завода. Новая тэхніка будзе пастаўляцца з Азербайджана", — расказаў гендырэктар МТЗ.

У сваю чаргу старшыня назіральнага савета вытворчага аб`яднання "Гянджынскі аўтамабільны завод" Ханлар Фаціеў паведаміў: "Мы практычна далі старт новаму праекту — гэта праект па Турцыі. Мы знайшлі партнёра ў Рэспубліцы Турцыя для адкрыцця зборачнай вытворчасці. Гэта будзе сумесны прадукт нашых дзвюх краін у Рэспубліцы Турцыя, які, мы спадзяемся, на працягу трох гадоў падняць да 2,5—3 тысяч адзінак продажу ў год".

БелаПАН
Мінск, 24 верасня 2017
 
Дата публикации:24.09.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1058
 
Ключевые слова:
Азербайджан Трактор "Беларус"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме