https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пастаўленыя задачы арганізацыям Дзяржкамваенпрама Беларусі на 2017 год


На калегіі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі 27 студзеня пастаўленыя задачы арганізацыям яго сістэмы на 2017 год.
Выступаючы на калегіі, кіраўнік Дзяржкамваенпрама Сяргей Гурулёў заявіў, што найважнейшай задачай для кіраўніцтва прадпрыемстваў у гэтым і наступных гадах з`яўляецца вызначэнне новых перспектыўных, а галоўнае — запатрабаваных распрацовак, пошук новых праектаў.

Паводле слоў Гурулёва, усё больш арганізацый абароннага сектара эканомікі краіны рознай формы ўласнасці і ведамаснай падпарадкаванасці прыцягваюцца да выканання сумесных праектаў і распрацовак, а выкарыстанне іх навукова-тэхнічнага патэнцыялу з`яўляецца адным з эфектыўных інструментаў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне развіцця ўзбраенняў, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Пры гэтым новыя тэхналогіі, распрацаваныя ў абаронным сектары, дазваляюць павысіць экспартныя магчымасці і канкурэнтаздольнасць айчыннай прадукцыі.

У размове з журналістамі Гурулёў паведаміў, што ў 2016 годзе ў сістэму Дзяржкамваенпрама ўвайшло паводле ўласнай ініцыятывы адно прыватнае прадпрыемства — НВТАА "АКБ ТСП", у 2017 годзе гэтак жа зрабіць маюць намер яшчэ дзве прыватныя арганізацыі.

Кіраўнік Дзяржкамваенпрама паставіў задачу правесці на высокім арганізацыйным узроўні міжнародную выставу ўзбраення і ваеннай тэхнікі Milex-2017 у маі ў Мінску, паказаўшы дасягнутыя вынікі інавацыйнай дзейнасці, узаемадзеяння навукі з абаронна-прамысловай галіной эканомікі, міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, пацвердзіўшы імідж Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага капіталу.

Галоўнымі прыярытэтамі для Дзяржкамваенпрама ў 2017 годзе вызначаныя: павелічэнне і дыверсіфікацыя экспартных паставак, забеспячэнне прыбытковай працы арганізацый, зніжэнне сабекошту прадукцыі, скарачэнне знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, зніжэнне ўзроўню звышнарматыўных запасаў гатовай прадукцыі, забеспячэнне росту заработнай платы да прымальнага ўзроўню пры апераджальным росце прадукцыйнасці працы.

Падводзячы некаторыя вынікі 2016 года, Гурулёў сказаў, што ў цэлым пастаўленыя задачы арганізацыямі выкананы. Забяспечаная станоўчая дынаміка: рост аб`ёмаў прамысловай вытворчасці — у 1,5 разу, інвестыцый — у 1,9 разу, перавыкананне ў два разы запланаванага аб`ёму чыстага прыбытку, высокі ўзровень рэнтабельнасці продажу. Разам з тым паводле вынікаў мінулага года былі асобныя праблемныя пытанні з дасягненнем запланаваных параметраў па скарачэнні знешняй пратэрмінаванай запазычанасці.

Як адзначыў Гурулёў, праца ў галіне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ў 2016 годзе была накіраваная на стварэнне і падтрыманне спрыяльных умоў для замацавання і нарошчвання прысутнасці айчынных арганізацый на знешніх рынках. Выкарыстоўваліся ўсе даступныя механізмы ўзаемадзеяння з замежнымі дзяржавамі: ад правядзення перамоў і пасяджэнняў камісій па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве да арганізацыі пад эгідай Дзяржкамваенпрама аб`яднаных экспазіцый на пляцоўках буйных міжнародных выстаў.

Гурулёў паведаміў, што зараз партнёрамі Беларусі ў сферы ўзбраенняў, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі з`яўляюцца 48 дзяржаў. Гэта амаль у паўтара разу больш, чым год таму.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 студзеня 2017
 
Дата публикации:28.01.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1034
 
Ключевые слова:
Инновации Вооружение Военная техника
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме